Вы тут

Споўнілася 50 год легендарнаму ансамблю «Песняры»


1 верасня 1969 — дзень пераўтварэння «роты мастацкай самадзейнасці» ў прафесійны ансамбль «Лявоны» Белдзяржфілармоніі, а фактычна — дзень нараджэння ВІА «Песняры».


Фота Pesniary.com

Гэты калектыў заснаваны ўраджэнцам расійскага Екацярынбурга Уладізмірам Мулявіным. Тым не менш, ён яшчэ з савецкіх часоў стаў музычным сімвалам Беларусі, усяго беларускага наогул. Многія іх песні набылі статус народных, былі пераасэнсаваныя наноў сучаснымі музыкантамі і выконваліся ў разнастайных творчых праектах — трыб’ютах, канцэртах, адмысловых тэматычных тэлепраграмах.

Нягледзячы на раскол напрыканцы 1990-х, які ледзь не паставіў кропку ў гісторыі «Песняроў», біяграфія калектыва працягваецца і справа яго жыве — як у афіцыйным Беларускім дзяржаўным ансамблі «Песняры» пад кіраўніцтвам Рамана Козырава, так і ў музыцы створанага ў 1998-м гурта «Беларускія песняры», у якім удзельнічаюць Валерый Дайнека, Уладзіслаў Місевіч, Алег Аверын і іншыя былыя ўдзельнікі знакамітага ВІА.

Першая беларуская рок-опера, першы савецкі ВІА, якому дазволены гастролі ў ЗША, выступленне на MIDEM у Канах, куды дапускаюцца толькі выканаўцы-лідары сваёй краіны па колькасці выпушчаных пласцінак, здымкі ў кіно, унушальная дыскаграфія, удзел у шматлікіх усесаюзных і міжнародных фестывалях і конкурсах... Пра «Песняроў» напісана мноства кніг і публіцыстычных артыкулаў, поўных і кампліментаў, і крытыкі, да якіх цяжка дадаць што-небудзь новае. Хібы прызнацца яшчэ раз у любові да ансамблю, які раскрыў багацце нашай культуры і песенную душу народу так глыбока і прыгожа, як мы і самі ўявіць не маглі?

Cёння прыхільнікі знакамітага ансамблю збяруцца на сустрэчу ў Мінску, каля помніка Уладзіміру Мулявіну, і ў музеі Мулявіна.

«Звязда» далучаецца да шматлікіх віншаванняў на адрас «Песняроў» і прапануе згадаць адзин з хітоў-жамчужын нашага музычнага скарбу — запісанае польскім тэлебачаннем выступленне на Міжнародным фестывалі песни ў Сопаце ў 1971 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Сёлетняя зіма на снег, скажам прама, зусім небагатая. Але ў лютым і сакавіку 1942 года, калі пра глабальнае пацяпленне ніхто і не чуў, снегу было вельмі шмат.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.

Грамадства

Каранавірус не стане «чорным лебедзем». Чым адгукнецца СОVІD-19?

Каранавірус не стане «чорным лебедзем». Чым адгукнецца СОVІD-19?

Удзельнікі чарговага пасяджэння праекта «Экспертнае асяроддзе» — «Каранавірус: эканоміка страху» ў прэс-цэнтры БелТА спрагназавалі, якія змены адбудуцца на сусветнай прасторы з-за сітуацыі з СОVІD-19.