Вы тут

Лесвіца да аблокаў


Падыміцеся па гэтай лесвіцы. Прайдзіце побач з вінаграднымі лозамі, ступіце пад шаты старых дрэў, а потым на брукаваную сцежку, паглядзіце над сабой, і вы ўбачыце беласценную званіцу. Вышэй за яе — толькі неба.


На высокім пагорку падняліся да аблокаў купалы старажытнага храма. Гістарычныя дакументы сведчаць, што першыя камяні ў фундамент былі закладзены ў другой палове XIX стагоддзя. Храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы здзіўляе не толькі вытанчанасцю архітэктурных абрысаў, але і будаўнічым матэрыялам, які выкарыстоўвалі нашы продкі. Вялікія камяні надзейна трымаюць на сабе сцены пабудовы.

Падыміцеся па гэтай лесвіцы, прытуліцеся да самага вялікага каменя ў алтарнай сцяне — вы адчуеце незвычайную цеплыню. Магчыма, гэта ад таго, што храм пабудаваны высока, блізка да сонейка.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Слонімскі раён, вёска Вялікая Кракотка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».