Вы тут

На базе сталічнага ГЦ Dana Mall працуе выязная паліклініка гарадскога Цэнтра здароўя


Сёння на базе сталічнага гандлёвага цэнтра Dana Mall (вул. Пятра Мсціслаўца, 11) з 10 да 14 гадзін працуе выязная паліклініка гарадскога Цэнтра здароўя.


Усе ахвотныя могуць атрымаць кансультацыі па вядзенні здаровага спосабу жыцця і правільным харчаванні, паразмаўляць з псіхолагам, а таксама змераць артэрыяльны ціск, зрабіць электракардыяграму, даведацца аб частаце сардэчных скарачэнняў і ступені насычэння артэрыяльнай крыві кіслародам. З 10 да 12 гадзін можна змераць узровень глюкозы ў крыві (нашча).

Як растлумачыла кіраўнік гарадскога Цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга, за восем месяцаў правядзення Дзён здароўя ў паліклініках, аптэках, гіпермаркетах, на рынках і іншых месцах акцыі наведала 480 тысяч чалавек. Каля 84 % з іх адзначылі ў сябе наяўнасць пэўных фактараў рызыкі. Сярод іх нерацыянальнае харчаванне, нізкая рухальная актыўнасць, лішняя вага, курэнне і ўжыванне алкаголю.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Выязная паліклініка прымае без талонаў

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.