Вы тут

Як быць шчаслівым, калі выйдзеш на пенсію?


Як быць шчаслівым, калі выйдзеш на пенсію? Адказ на гэтае пытанне шукайце на фестывалі «Энергія ўзросту», які адбудзецца пад Мінскам 5–7 верасня. На яго запрашаюцца ўсе, хто пасля 50 не баіцца зноўку знаходзіць сябе, вучыцца і рэалізоўваць свае мары.


У праграме фестывалю — прэзентацыі адукацыйных праектаў і праграм для людзей старэйшага ўзросту; правядзенне калектыўных спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў выканаўчага майстэрства па спевах, танцах і іншых відах творчасці; абмен вопытам па пытаннях актыўнага даўгалецця; майстар-класы і дыскусіі; сустрэчы з патэнцыйнымі партнёрамі для сумеснай рэалізацыі ініцыятыў і многае іншае.

Фестываль збярэ разам удзельнікаў з Беларусі, а таксама калег з еўрапейскіх і постсавецкіх краін, таму афіцыйнымі мовамі мерапрыемства будуць руская, беларуская і англійская. Падчас фестывалю таксама будзе забяспечаны пераклад.

«Энергія ўзросту» абяцае стаць сапраўдным святам, унікальным месцам зносін і абменам досведам. Тут можна будзе разам вучыцца, весяліцца, спяваць і танцаваць,  знаходзіць новых сяброў.

Сярод арганізатараў — Грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў». Яна мае 23-гадовы досвед работы ў сацыяльнай сферы Беларусі і за гэты час рэалізавала больш за 40 паспяховых сацыяльных праграм і праектаў, адным з якіх з 2013 года з'яўляецца праект «Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту». Яшчэ адзін арганізатар — турыстычная кампанія «Бенефіс-Тур» — першая на беларускім рынку турыстычных паслуг, якая прафесійна займаецца развіццём турыстычных напрамкаў для людзей старэйшага ўзросту.

Фестываль будзе праходзіць на базе адпачынку «Галактыка».

Туды: кожныя 30 хвілін з 08.00 да 10.30 будуць ад'язджаць аўтобусы ад станцыі метро «Каменная горка» (прыпынак на выезд з горада, другі навес). Білет у абодва бакі набываецца ў валанцёраў каля аўтобуса. Цана 5 рублёў.

Назад: кожныя 30 хвілін з 17.00 да 19.00 аўтобусы з фестывалю ад'язджаюць ад базы адпачынку «Галактыка».

Уваходны білет: адзін дзень — 5 рублёў (набываецца на месцы).

Святлана Бусько

Загаловак у газеце: Запрашае «Энергія ўзросту»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Касцевіч: Палепшыць сітуацыю на рынку працы можна не толькі шляхам павышэння пенсійнага ўзросту

Ірына Касцевіч: Палепшыць сітуацыю на рынку працы можна не толькі шляхам павышэння пенсійнага ўзросту

Як пандэмія змяніла рынак працы ў Беларусі і ці атрымалася аднавіць попыт наймальнікаў на рабочую сілу?

Эканоміка

На якіх банкаўскіх укладах заробіш больш

На якіх банкаўскіх укладах заробіш больш

Самыя вялікія працэнты — у рублёвых дэпазітах.