Вы тут

Відовішчна, урачыста!


Гала-канцэрт, прысвечаны Дням культуры Узбекістана ў Беларусі, які прайшоў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску, уразіў не толькі сваім размахам, яскравасцю самабытнай узбекскай культуры, але і змястоўным напаўненнем танцавальных кампазіцый, песень і пранікнёным мастацкім словам, якое суправаджала выступленні выканаўцаў


У фае філармоніі гасцей, а іх было каля 900, сустракалі прадстаўнікі ўзбекскай творчай інтэлігенцыі. Мы бачылі на святочнай імпрэзе членаў парламента, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, грамадскасці і дзелавых колаў Беларусі, дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваных у Мінску. Усіх запрашалі пазнаёміцца з фотавыставай «Культурная спадчына Узбекістана» і экспазіцыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на якой былі неверагоднай прыгажосці вырабы з разьбой па дрэве, лакавая мініяцюра, вышыўка, тэкстыль, нацыянальнае адзенне і аксэсуары.

З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў звярнуліся Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, першы намеснік міністра культуры Узбекістана Азадбек Назарбекаў і Амбасадар Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў.

У сваім выступленні беларускі Міністр акцэнтаваў увагу на тым, што захаванне і папулярызацыя найбагацейшай духоўнай і гістарычна-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый — мэты, якія аб’ядноўваюць узбекскі і беларускі народы.

«Мы супрацоўнічаем па многіх напрамках, але самае галоўнае тое, што ў нас адна задача — у мультыкультурным свеце захаваць нацыянальную ідэнтычнасць. Дні культуры — выдатная магчымасць для беларусаў пазнаёміцца з новымі гранямі гістарычна-культурнай спадчыны сяброўскай нам краіны, адчуць яе неардынарны, самабытны і яркі ўсходні характар», — сказаў Міністр.

На канцэрце, які адбыўся пасля ўрачыстага адкрыцця Дзён культуры, выступілі гурт «Ялла» і народны артыст Узбекістана Фарух Закіраў, гурт «Мумтоз», ансамбль народнага танца «Тошкент зеболары», іншыя выканаўцы.

Міхаліна Чаркашына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».