Вы тут

Паэтычны дыялог з Хакасіяй


У чацвёртым, красавіцкім нумары часопіса “Полымя” за 2019 год выйшла паэма хакаскай пісьменніцы Наталлі Ахпашавай “Закладнік часу” ў перастварэнні на беларускую мову Святланы Быкавай


З прадмовы да публікацыі: “І хаця хакасаў не так і шмат — недзе крышачку болей як 75 тысяч чалавек, і культура, і нацыянальная літаратура (пры ўмове, што пісьмовасць з кірылічнай асновай бярэ пачатак з 1924 года) уражваюць, сведчаць пра інтэнсіўнае развіццё духоўных складнікаў. Паэт Маісей Баінаў — рэаліст і рамантык, выпускнік Літаратурнага інстытута імя Максіма Горкага. Паэт і драматург Міхаіл Кільчычакаў — аўтар адметных, цікавых твораў, чалавек, які сваю франтавую біяграфію выпісваў пад Ржэвам. Ваяваў у складзе 119‑й стралковай дывізіі. Там, пад Ржэвам, быў і цяжка паранены. А яшчэ цікавыя, яркія мастакі слова — Васіль Кабякоў, Міхаіл Кокаў, Іван Касцякоў, Міхаіл Чабадаеў (між іншым, поруч з перакладамі рускай класікі на хакаскую ён пераўвасобіў і вершы Янкі Купалы на сваю родную мову)…”

Наталля Ахпашава, паэма якой прадстаўлена беларускаму чытачу, піша па-руску. Аднак яе паэма “Закладнік часу”, іншыя творы — сведчанне таго, што паэтка чуе, глыбока разумее прыроду свайго роднага, нацыянальнага… Яна ўважлівая да хакаскага складніку планетарнага суіснавання розных народаў. Мо тым і цікавая і ў Беларусі паэзія аўтаркі з Абакана, з Хакасіі?

Святлана Быкава і надалей збіраецца рупіцца над пераўвасабленнем твораў Наталлі Ахпашавай на беларускую мову. Яна прапанавала ўжо іншыя пераклады ў шэраг беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў. А ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” запланаваны да выпуску асобны зборнік вершаў хакаскай пісьменніцы.

“Становяцца явай таемныя сны —/ няма ў тым ні волі маёй, ні віны./ Як хвалі, плывуць яны з цемры начэй,/ сапраўднасці, праўды штодзённай ярчэй”. Так глядзіць на свет Наталля Ахпашава. Паэтка з Хакасіі адкрывае “прарочыя вочы” ў імгле, шукае ў натоўпе людскім — сутнаснае, душэўнае. Намагаецца разгледзець і акрэсліць паэтычным словам тое, што трымае чалавека на Зямлі, што развівае з нас Асоб. Што ўсяляе сілу і моц у штодзённыя памкненні нашы — да Святла, да прасвятлення. І, безумоўна, задаецца Наталля Ахпашава трывожным пытаннем: “А што, калі ў выніку дзеянняў і меркаванняў/ нам выпадзе лёс нежаданы, адзіны — фатальны,/ бо сыдзе ў нішто шмат адзінак, нулёў, параўнанняў,/ і свет без абраных і прошаных стане рэальным?”.

Пяць “хакаскіх старонак” у красавіцкім нумары “Полымя”. Раю не прапусціць, пазнаёміцца бліжэй з адметным светам Наталлі Ахпашавай. Гэта, відавочна, ці не першая, на крайні выпадак — адна з нямногіх сустрэч беларускага чытача з паэзіяй, літаратурай Хакасіі. Няхай жа гэты пачатак, гэты крок стане добрай традыцыяй!

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».