Вы тут

Затрыманы меркаваныя налётчыкі на ювелірную краму ў Мінску


17 жніўня сярод дня была абакрадзена ювелірная крама "Яхант", што месціцца ў самым цэнтры Мінска. Злачынцы распылілі ў магазіне пярцовы газ, а пасля звязалі рукі прадаўцам пластыкавай сцяжкай. Урон, нанесены краме падчас разбойнага нападу, быў ацэнены больш чым у адзін мільён рублёў. Налётчыкі вынеслі больш за тысячу вырабаў! І вось 3 верасня для налётчыкаў каляндар перавярнуўся ў літаральным сэнсе гэтага слова - ім давялося развітацца са свабодай.


- Адразу пасля нападу была створана аператыўная група, у якую ўвайшлі найбольш дасведчаныя спецыялісты, - зазначыў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў. - Супрацоўнікі МУС зрабілі велізарную працу па высвятленні асоб, якія мелі дачыненне да нападу, па тэрыторыі ўсёй краіны. Былі дні, калі супрацоўнікі крымінальнага вышуку мелі на адпачынак не больш за тры гадзіны.

Падазроныя вельмі дасканальна рыхтаваліся да злачынства. Яны прымалі максімальныя захады для таго, каб не пакінуць сляды на месцы злачынства.

У іх дамах прайшлі ператрусы. Частку выкрадзеных каштоўнасцяў міліцыянеры знайшлі ў схронах. Адшукаліся і пластыкавыя сцяжкі - аналагічныя тым, якімі звязвалі рукі прадаўцоў. Прызначаны шэраг судовых экспертыз.

- Па факце злачынства заведзена крымінальная справа па артыкуле 207 Крымінальнага кодэкса - "Разбой", - паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Дзмітрый Канаплянік. - Трое падазраваных ужо дапытаны. Яны прызналі сваю датычнасць да гэтага злачынства. Усе яны - жыхары Мінска, не працуюць. Адзін з іх - раней судзімы.
Следства зараз, сярод іншага, правярае датычнасць затрыманых да іншых злачынстваў. Дзмітрый Канаплянік зазначыў, што яны могуць мець дачыненне да трох нападаў на жылыя прыватныя дамы, якія адбыліся ў сталіцы ў гэтым і мінулым гадах.

- Але ёсць пытанні і да бяспекі самой крамы, - адзначае Дзмітрый Канаплянік. - Асобныя яе патрабаванні былі праігнараваны як супрацоўнікамі магазіна, так і адміністрацыяй. З гэтай нагоды будзе ўнесена асобнае прадстаўленне.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?