Вы тут

Прэзідэнт: Галоўная задача – дыверсіфікаваць рынкі збыту


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях развіцця эканомікі краіны і супрацоўніцтва з Расіяй.


«Усім зразумела, што апошнія месяцы, чацвёрты квартал любога года – гэта выпрацоўка планаў развіцця краіны на будучыню, – звярнуўся кіраўнік дзяржавы да членаў урада.  Перш за ўсё – планаванне на будучы год вытворчасці, ды і ўвогуле ўсяго нашага жыцця. Я не адзін раз гаварыў, што цяперашні і наступны – гэта гады асаблівыя – парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Мы здаём экзамен. Таму ўсюды мы павінны падцягнуцца, як належыць».

Прэзідэнт чарговы раз звярнуў увагу ўрада на неабходнасць пошуку новых рынкаў для экспарту айчыннай прадукцыі. «Гэта самая галоўная задача – дыверсіфікаваць рынкі збыту, не страціўшы прыбытковасць пры продажы нашай прадукцыі. Так, мы рухаемся ў гэтым кірунку, але вельмі марудна», – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Залежнасць ад адной краіны, няхай гэта і брацкая Расія, застаецца занадта вялікай. «Зразумела, што і залежнасць нашай краіны ад паставак, перш за ўсё, вуглевадароднай сыравіны з Расіі вельмі вялікая. І мы заўсёды гэта ўлічваем. Таму пытанне супрацоўніцтва з Расіяй і канчатковых прапаноў  па далейшаму супрацоўніцтву ў рамках перагаворнага працэсу і выпрацоўкі праграмы дзеянняў застаецца актуальным. І гэта пытанне мы сёння павіны абмеркаваць, – абазначыў Прэзідэнт. – Трэба дакладна спланаваць, па якіх кірунках, як будзем  развівацца, і вызначыцца».

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў удзельнікаў нарады, што  планы, якія былі намечаны, павінны быць выкананыя без агаворак. «Мы з вамі спланавалі, я  зацвердзіў гэтыя планавыя заданні з вашай падачы, і выканаць мы іх абавязаны. Гэта задача не толькі кожнага чыноўніка нашай краіны, але і кожнага грамадзяніна Беларусі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.