Вы тут

Беларусы ўсё часцей карыстаюцца страхоўкамі


З 1 верасня ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта № 175 «Аб страхаванні», якім унесены змяненні ў заканадаўства аб страхаванні. Пра гэта расказала гендырэктар Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў Ірына Мерзлякова.


Дакумент прадугледжвае лібералізацыю ўмоў ажыццяўлення страхавой дзейнасці, пашырэнне магчымасцяў па заключэнні дагавораў страхавання ў электронным выглядзе і зніжэнне страхавых тарыфаў па асобных відах абавязковага страхавання. Значныя змяненні таксама закранулі сегмент страхавання жыцця і абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Спецыяліст таксама адзначыла, што флагманамі росту страхавога рынку ў першым паўгоддзі сталі страхаванне жыцця і добраахвотнае медыцынскае страхаванне. Сегмент страхавання не жыцця павялічыўся ў першым паўгоддзі на 11 %, сегмент страхавання жыцця — на 31 %. Што датычыцца рызыкоўных відаў страхавання, там драйверам з'яўляецца Каска. Доля добраахвотных відаў страхавання дасягнула амаль 63 %.

Эксперт таксама нагадала, што з верасня страхавыя арганізацыі атрымалі права заключаць дагаворы страхавання ў электронным выглядзе, а страхавальнікі (юрыдычныя асобы) могуць уключаць у выдаткі, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, страхавыя ўзносы па дагаворах добраахвотнага страхавання жыцця і дадатковай пенсіі, заключаных са страхавымі арганізацыямі незалежна ад формы ўласнасці.

Дакументам дазваляецца ажыццяўляць выплату кошту аднаўленчага рамонту пашкоджаных у ДТЗ транспартных сродкаў без уліку ступені зносу пашкоджаных дэталяў рулявога кіравання, тармазной сістэмы, сістэм актыўнай бяспекі па пераліку, які зацвярджаецца Беларускім бюро па транспартным страхаванні.

Пры гэтым павялічаны ліміт страхавога пакрыцця пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ з 400 да 800 еўра, што спросціць афармленне дарожных здарэнняў для ўладальнікаў транспартных сродкаў і знізіць нагрузку на органы ўнутраных спраў.

Адначасова зніжаны памеры страхавых узносаў і тарыфаў па асобных відах абавязковага страхавання (напрыклад, будынкаў, якія належаць грамадзянам, а таксама грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў электрамабіляў і гібрыдных аўтамабіляў, перавозчыкаў перад пасажырамі, рыэлтараў і часовых антыкрызісных кіраўнікоў).

Па звестках Міністэрства фінансаў, за сем месяцаў года ўзносы страхавых арганізацый краіны па страхаванні склалі 810,4 млн рублёў. Тэмп росту страхавых узносаў за гэты час склаў 114,9 %.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.