Вы тут

Жыхары будуць кампенсаваць 50% выдаткаў на павышэнне энергаэфектыўнасці дома


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №327 "Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дакументам вызначаюцца ўмовы і механізмы ўдзелу уласнікаў жылых і нежылых памяшканняў у фінансаванні энергаэфектыўных мерапрыемстваў па зніжэнні спажывання цеплавой энергіі ў шматкватэрных жылых дамах, скарачэнні выдаткаў на ацяпленне і павышэнні спажывецкіх характарыстык такіх дамоў.

Згодна з указам, рашэнне аб правядзенні названых мерапрыемстваў на добраахвотнай аснове прымае агульны сход удзельнікаў сумеснага домаўладання, калі за яго прагаласавалі ўласнікі, якія валодаюць больш чым дзвюма трацінамі галасоў. Прадугледжваецца, што ў фінансаванні энергаэфектыўных мерапрыемстваў магчымы долевы ўдзел бюджэту і ўласнікаў, а таксама прыцягненне на гэтыя мэты іншых крыніц, уключаючы пазыковыя сродкі міжнародных крэдытна-фінансавых арганізацый.

Уласнікі будуць кампенсаваць затраты толькі пасля завяршэння работ па павышэнні энергаэфектыўнасці дамоў. Памер кампенсацыі будзе вызначацца прапарцыянальна долi кожнага ўласніка ў агульнай плошчы жылых і (або) нежылых памяшканняў.

Указам устаноўлены парадак такога пакрыцця: для уласнікаў нежылых памяшканняў, убудаваных у шматкватэрныя жылыя дамы, - у поўным памеры штомесяц роўнымі долямі на працягу 3 гадоў, для ўладальнікаў жылых памяшканняў - у памеры не менш за 50% ад затрат штомесяц роўнымі долямі на працягу 10 гадоў. Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам дадзена права падаўжаць да 15 гадоў тэрмін кампенсацыі выдаткаў сацыяльна ўразлівым і малазабяспечаным грамадзянам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».