Вы тут

У Гомелі сфарміраваны склады абласной і акруговых выбарчых камісій


У Гомелі сфарміраваны склады абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. На сумесным пасяджэнні аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў створана Гомельская абласная і 17 акруговых выбарчых камісій.


На 13 месцаў у абласной выбарчай камісіі прэтэндавалі 20 чалавек. Кандыдатаў у іх склад актыўна вылучалі як палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні, так і працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў. Па выніках галасавання членаў аблвыканкама і прэзідыума аблсавета дэпутатаў абласная выбарчая камісія сфарміравана ў поўным складзе.

Вызначаны на пасяджэнні і склады акруговых камісій. На 221 месца заяўкі падалі 330 чалавек. Каля паловы вылучэнняў — ад грамадскіх аб'яднанняў, адзначае начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Ражкоў:

— Практычна ўсе палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, якія прадстаўлены ў нашай вобласці, прапанавалі сваіх прадстаўнікоў. Усё гэта дазволіла сфарміраваць камісіі ў максімальным па колькасці складзе — 13 чалавек. Упэўнены, што яны змогуць выканаць усе патрабаванні Выбарчага кодэкса і правесці выбарчую кампанію на высокім арганізацыйным узроўні.

Старшыні абласной і акруговай выбарчых камісій будуць выбраны шляхам галасавання на першых пасяджэннях. З трэцяга верасня прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты падаюць дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у іх падтрымку.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Камісіі сфарміраваны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?