Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


jitiem.ru

АВЕН. На гэтым тыдні любая праява арыгінальнасці з вашага боку будзе ўспрымацца навакольнымі неадназначна. У сераду вы бліскуча прадэманструеце прафесіяналізм. У вас атрымаецца выцягнуць нават безнадзейныя, з пункту гледжання калег па рабоце, праекты, выклікаўшы навокал шэпт захаплення і здзіўлення. У выхадныя дні варта заняцца добраўпарадкаваннем кватэры або дачы.


ЦЯЛЕЦ. На рабоце справы будуць прасоўвацца паспяхова, але не парушце ўсё паспешлівасцю або раздражняльнасцю. Вы шмат можаце паспець, было б жаданне. Сваю энергію накіруйце на новыя праекты і атрыманне дадатковых ведаў. Вучыцеся слухаць, чуць і чытаць паміж радкоў і атрымаеце інфармацыю, якая дазволіць змяніць успрыманне свету.


БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень спрыяльны ў многіх кірунках, пачынаюць рэалізоўвацца вашы запаветныя планы і задумы. Значныя перамены, якія адбудуцца з вамі, павінны паўплываць на ваша жыццё на доўгія месяцы наперад. Да серады вы набераце добры працоўны тэмп — паспрабуйце не збівацца з яго як мага даўжэй. Гэта абяцае прыбытак. Самы час заняцца справай, якая даўно адкладалася. Бліжэй да выхадных парадуе кожны чалавек.


РАК. Тыдзень будзе працякаць без асаблівых узрушэнняў. Спрыяльны час для прадуктыўнай працы і дзелавых сустрэч. Ідэі, якія прыйшлі вам у галаву, могуць стаць пачаткам сапраўды грандыёзных здзяйсненняў у будучым. У чацвер не варта ставіць на карту ўсё, што ў вас ёсць, нават калі раптам здасца, што надышоў час перамен. Звярніце ўвагу на падзеі, якія адбудуцца ў нядзелю: яны не выпадковыя.


ЛЕЎ. Навакольныя пачнуць разумець, чаго вы на самай справе вартыя. Не расчаруйце іх, выявіце свае схаваныя таленты. Асабліва напружанымі могуць стаць панядзелак і чацвер. У гэтыя дні пажадана праяўляць асцярожнасць ва ўсіх справах. У аўторак могуць адбыцца доўгачаканыя прыемныя падзеі. Выхадныя дні прысвяціце хатнім справам.


ДЗЕВА. Вашы жаданні і задумы будуць выконвацца ў той меры, у якой яны шчырыя і не супярэчаць інтарэсам іншых людзей. Паспрабуйце не панікаваць, а своечасова выпраўляць дапушчаныя памылкі. Не варта раздражняцца па дробязях і звяртаць увагу на недарэчныя заўвагі. Змяніце гнеў на міласць ды больш канструктыўна падыдзіце да вырашэння наспелых праблем. Пажадана не слухаць плётак і не ўдзельнічаць у інтрыгах.


ШАЛІ. Груз незавершаных спраў на гэтым тыдні будзе даволі цяжкі. Нямала сіл можа спатрэбіцца, каб урэгуляваць хоць частку надзённых праблем. Не варта засмучацца, калі ў пачатку тыдня давядзецца сутыкнуцца з пэўнымі перашкодамі ў асабістай або прафесійнай сферы. Бліжэй да выхадных магчымыя перамены, якія пойдуць вам на карысць. Удзяліце дзецям больш часу, ім неабходна ваша ўвага.


СКАРПІЁН. Гэта тыдзень камфортнага жыцця. Паспрабуйце ўдзяліць больш увагі сабе і свайму любімаму чалавеку. Надыходзіць перыяд змены светаадчування, магчымая пераацэнка духоўных каштоўнасцяў, якая адаб'ецца на вашым лёсе. Не падпускайце да сябе роспач, дзяліцеся пазітывам і энергіяй — вельмі хутка вас чакаюць вялікая радасць і адчувальны прыбытак.


СТРАЛЕЦ. Давядзецца шмат часу прысвяціць рабоце, цяпер не час ленавацца і пазбягаць адказнасці. Пажынаючы плады сваёй працы, паспрабуйце не расслабляцца, інакш вашы планы акажуцца пабудаванымі на пяску. Праявіце цярпенне і паспрабуйце не спрачацца з начальствам, ад гэтага вы толькі выйграеце. У чацвер, перш чым прыняць новую прапанову, пераканайцеся, што гэта не падман. Палепшацца адносіны ў сям'і.


КАЗЯРОГ. Выдатны тыдзень для смелых і энергічных дзеянняў, а вось таптацца на месцы не варта. Цяпер спрыяльнае становішча для творчых дасягненняў у прафесійнай сферы. Не давядзецца асабліва задумвацца над тым, што рабіць і як сябе паводзіць, — вы выдатна ўсё ведаеце. Трэба скласці план на дзень і ўсё запісаць, бо ў сераду ёсць рызыка забыць штосьці важнае. У выхадныя дні магчымыя цікавыя знаёмствы, зоркі не раяць праводзіць гэты час у адзіноце.


ВАДАЛІЎ. Паберажыце свае сілы, дайце навакольным самім вырашыць свае праблемы. Магчымыя змены планаў і зрыў дамоўленасцяў, што пацягне дадатковыя клопаты. Праекты, якія былі прыпынены, пачнуць паступова развівацца. У пятніцу ў справах будзе спадарожнічаць поспех, намаганні прынясуць вынікі. У нядзелю магчымыя канфлікты на бытавой глебе, паспрабуйце не выплюхваць эмоцыі, трымайце іх пад кантролем.


РЫБЫ. Падумайце пра сябе. У вас ёсць нямала спраў і нявырашаных праблем, якія адкладаць ужо нельга. Але не спрабуйце зрабіць усё адразу, пачынайце з самага галоўнага. Сябры дапамогуць пераадолець многія цяжкасці. У рабоце вызначаюцца новыя цікавыя перспектывы, не ўпусціце шанц. Ваша асноўная задача на гэтым тыдні — апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.