Вы тут

Праз некалькі дзён пройдзе лёгкаатлетычнае спаборніцтва Еўропа — ЗША


Лёгкаатлетычнае спаборніцтва Еўропа — ЗША, якое літаральна праз некалькі дзён пройдзе на нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску, невыпадкова атрымала гучную назву «Матч стагоддзя». Удзел у першым спартыўным супрацьстаянні кантынентаў сапраўды возьмуць найлепшыя спартсмены з сусветных зборных, у тым ліку — беларусы.


Паказаць спартыўнае шоу у поўным аб'ёме абяцаюць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі. «На спаборніцтвах будуць працаваць пяць рэжысёрскіх груп: чатыры беларускія і адна шведская, — анансуюць у медыяхолдынгу. — Мы задзейнічаем самае высокатэхналагічнае абсталяванне, у тым ліку тры перасоўныя тэлестанцыі, а спартыўны канал «Беларусь 5» не толькі пакажа «Матч веку» ў прамым эфіры, але і зладзіць на стадыёне «Дынама» выязную студыю, дзе будуць запісвацца інтэрв'ю з лёгкаатлетамі, трэнерамі і экспертамі».

9 верасня ў 17.40 на «Беларусь 5» выйдзе перадматчавае «Прэв'ю» з запрошанымі гасцямі і шэрагам сюрпрызаў, у 18.10 канал пакажа ў прамым эфіры ўрачыстую цырымонію адкрыцця матчавай сустрэчы Еўропа—ЗША, а з 19 гадзін пачнецца першы дзень спаборніцтваў паміж кантынентамі. У гэты ж час лёгкаатлетычныя старты трапяць у трансляцыю і 10 верасня. Усе навіны і каляспартыўныя падзеі аператыўна раскажуць землякам і замежнай аўдыторыі журналісты Агенцтва тэленавін, Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і міжнароднага радыё «Беларусь».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Дагнаць і перагнаць Амерыку!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.