Вы тут

Дайджэст спартыўных навін


Азаранка і Барці — у парным фінале US Open

Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці выйшлі ў фінал аднаго з прэстыжных турніраў Вялікага шлема — парнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.

У паўфінале беларуска і аўстралійка не пакінулі шанцаў яшчэ адной беларусцы Аляксандры Сасновіч і славачцы Вікторыі Кужмавай — 6:0, 6:1. Саперніцы першых фіналістак жаночых пар вызначыліся ўчора ўвечары ў другім паўфінале: Арына Сабаленка і бельгійка Эліз Мертэнс сустракаліся з амерыканскім дуэтам Кэралайн Даўлхайд/Ваня Кінг.


Яшчэ трое беларусаў возьмуць удзел у матчы Еўропа — ЗША

Тры беларускія спартсмены папоўнілі каманду Еўропы перад лёгкаатлетычным матчам Еўропа — ЗША, які пройдзе 9—10 верасня на Нацыянальным стадыёне «Дынама».

Віталь Парахонька змяніў у складзе зборнай немца Грэгара Трабера ў бегу на 110 м з бар'ерамі. Кацярына Карняенка выйдзе на старт дыстанцыі 3000 м. У бегу на 800 м
выступіць Юлія Кароль, якая нядаўна вярнулася ў спорт пасля нараджэння дзіцяці.

Чакаецца, што ўдзел у матчы Еўропа — ЗША возьме каля 350 атлетаў, з іх у зборнай Еўропы выступяць 14 нашых суайчыннікаў. Агульны прызавы фонд складзе
818 тысяч еўра. Пераможца спаборніцтваў у кожнай дысцыпліне атрымае 7 тысяч еўра, сярэбраны прызёр — 5 тысяч, бронзавы — 4 тысячы. Eurovіsіon Sport выкупіў правы на вяшчанне і будзе трансляваць матч па ўсёй Еўропе. Анлайн-трансляцыя будзе весціся на тэлеканалах NBCSN і NBC Sports Gold у ЗША.


Мінск прыме яшчэ адзін чэмпіянат свету

Сталіца Беларусі ў 2021 годзе стане гаспадаром яшчэ аднаго буйнога міжнароднага турніру — чэмпіянату свету па сучасным пяціборстве.

Такое рашэнне было прынята ў Будапешце выканаўчым саветам Міжнароднага саюза сучаснага пяціборства. Планетарны форум пяціборцаў пройдзе ў беларускай сталіцы ўпершыню. Раней у 2015 годзе Мінск прымаў фінальны этап Кубка свету, а ў 2017-м паспяхова правёў чэмпіянат Еўропы.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.