Вы тут

Раім схадзіць


Імпрэза, «(Не) Мінскія гісторыі», літаратурны сняданак «Дык чаму ж Купала – геній?», мінскі паўмарафон, Wargaming Fest: Дзень танкіста і іншае - афіша «Звязды» з 9 па 15 верасня.


Лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША

Дзе: Стадыён «Дынама», г. Мінск, вул. Кірава, 8

Калі: 9 верасня ў 17:30, 10 верасня ў 18:30

Колькі каштуе: 12-25 BYN

Упершыню ў гісторыі лёгкай атлетыкі адбудзецца Бітва кантынентаў! Гістарычны матч наймацнейшых сусветных зборных Еўропы і ЗША пройдзе 9-10 верасня 2019 года ў Мінску на абноўленым алімпійскім стадыёне «Дынама». Беларусь заваявала права правядзення гэтага грандыёзнага батла, на якім напярэдадні чэмпіянату свету ў лёгкаатлетычным паядынку сыдуцца наймацнейшыя лёгкаатлеты свету.

Больш за 25 000 гледачоў, звыш 60 краін вяшчання афіцыйным бродкастарам EBU (вытворцам Eurovision Song Contest), 300 адметных атлетаў, грандыёзнае шоу спорту ў новым сучасным фармаце - усё гэта ў самым сэрцы сталіцы Беларусі!

Праграма

Падрабязней - на сайце.


Інтэрактыўная выстава «Гульні розуму»

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а

Калі: з 6 верасня па 1 снежня, 11:00 - 19:00

Колькі каштуе: тэл. для даведак: 290-68-47

Фізіка, механіка, магнетызм - на першы погляд нам здаецца, што ўсё гэта даволі складана і далёка ад разумення, але менавіта ў гэтым музеі навука становіцца не толькі даступнай, але і займальнай.

Хіба не марыў кожны з нас правесці які-небудзь навуковы эксперымент, разгадаць дзясятак займальных галаваломак, даведацца, як працуе той ці іншы механізм і адкуль бярэцца электрычнасць? Мары спраўджваюцца! На выставе можна знайсці дзясятак унікальных галаваломак (галаваломкі «Робат», «Энігма», «Загадкі да Вінчы» і г.д.), электрофорную машыну, Маятнік Максвела, прыбор Ленсу і многае іншае.

У музеі-лабараторыі кожны наведвальнік зможа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі, знайсці ключ да разгадкі серыі займальных галаваломак, а таксама даведацца імёны знакамітых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя. Час, праведзены ў музеі на «Гульнях розуму», - гэта выдатны спосаб адначасова развіваць лагічнае мысленне і з цікавасцю правесці вольны час!

На выставе экспанаты чапаць не толькі можна, але і трэба!

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі ў суправаджэнні дарослых!


Лекцыя «Упраўленне гневам. Практыкум»

Дзе: Музей мініяцюр Беларусі, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 25

Калі: 10 верасня, 19:00

Колькі каштуе: 15 BYN

Чаму мы злуемся? Калі гнеў дапамагае, а не разбурае? Як выказваць гнеў без разбурэнняў, віны і крыўды? Як абараніць сябе ад гневу іншага? 

Вы асвоіце прыёмы хуткай дапамогі пры гневе. Даведаецеся аб базавым і прасунутым узроўнях кіравання гневам у адносінах.

Лектар: Вольга Сяляўка, псіхолаг-арт-тэрапеўт, EMDR-тэрапеўт, практык медыяцыі, магістр псіхалогіі.


Выстава «Палеская элегія. Страчаная зямля»

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 47

Калі: 10-29 верасня, аўт-ндз: 12:00 - 20:00, пн: выхадны

Колькі каштуе: поўны - 5 BYN, льготны - 2 BYN

«Нас яшчэ не было, але быў лес.
Нас не будзе, але будзе лес».

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на пр-це Незалежнасці, 47 адкрывае новы сезон выставай нямецкага мастака Германа Буса «Палеская элегія. Страчаная зямля».

Пачынаючы з 2015 года Герман Бус здзейсніў некалькі паездак у зону адчужэння Чарнобыльскай АЭС. Тут мастак убачыў не катастрафічны сцэнар канца свету, а толькі ціхую ўрачыстасць спустошанага свету, што працягвае існаваць і без чалавека, якому тут больш няма месца. Мастак прыходзіць да высновы: тое, што называецца «разбурэннем навакольнага асяроддзя», на самой справе з'яўляецца знішчэннем усяго чалавечага, прырода ж працягвае жыць сваім жыццём.

«Палеская элегія» пераносіць нас у шырокую прастору, мала для нас вядомую. Цэнтральная тэма, з якой працуе Герман Бус, - разбурэнне некалі гарманічнага сінтэзу паміж людзьмі, архітэктурай і прыродай. Наколькі хаты і вёскі ўпісваліся ў навакольнае асяроддзе, настолькі ж ціха яны і знікаюць. Гэта павольны, поўны меланхоліі працэс, ціхае развітанне.

Малюючы закінутыя беларускія дамы, дарогі, сцэны разбурэння з фатаграфічнай дакладнасцю, Герман Бус даводзіць гэтую рэальнасць да ілюзорнасці. У буйнафарматных, гіперрэалістычных малюнках ландшафтаў любая дэталь становіцца знакам. Найважнейшым з такіх знакаў для мастка з'яўляецца сіняя ці ярка-блакітная фарба - тая самая, якой у Беларусі фарбуюць старыя крыжы і агароджы на магілах, драўляныя дамы і платы. Апошнія сляды чалавека ў зоне адчужэння, адзначаныя яркай фарбай.

«Мы не птушкі, мы як старыя дрэвы, якія хочуць быць там, дзе іх карані» - у некаторых закінутых вёсках Герман Бус сустрэў адзінокіх пажылых людзей, якія вярнуліся ў зону адчужэння, таму што не змаглі вынесці жыцця на новым месцы. Карціны Германа Буса паказваюць, як чарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986 года змяніла зямлю і людзей.

«Палеская элегія» - гэта падарожжа нямецкага мастака ў іншы для яго пейзаж, у іншую культуру, пра якія мы таксама зможам больш даведацца дзякуючы гэтаму погляду звонку.

Праект рэалізаваны сумесна з эвангеліцка-лютэранскай царквой Гановера і Гомельскім абласным дабрачынным фондам «Здароўе дзяцей».


«(Не) Мінскія гісторыі»

Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А

Калі:13 верасня, 19:00

Колькі каштуе: уваход вольны

Кожны год у верасні святкуецца Дзень горада: Мінску сёлета -  952! Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе незвычайна правесці 13 верасня і адзначыць гэтае свята.

Для Максіма Багдановіча Мінск быў родным горадам, бо ён у ім нарадзіўся, і адначасова невядомым, бо паэт жыў у цяперашняй сталіцы зусім непрацяглы час.

«(Не) мінскія гісторыі» - гэта паэтычна-музычная імпрэза, дзе выступоўцы не толькі падзеляцца сваёй творчасцю, а яшчэ распавядуць асабістыя гісторыі, звязаныя са сталіцай. «Панаехаўшыя супраць мінчукоў» - у такім фармаце пройдзе мерапрыемства: адныя паэты і музыкі раскажуць, як заваёўвалі галоўны горад краіны, іншыя - як раслі і пачыналі свой творчы шлях.

У камандзе «панаехаўшых»: паэт Віталь Рыжкоў, спявачка LEAR (Валерыя Суравіцкая) і паэтка Юля Цімафеева. «Мінчукоў» будуць прадстаўляць паэт Антон Рудак, блюзмэн Юрась Ускоў і паэт Андрэй Адамовіч.

Уваход на імпрэзу вольны! 


Літаратурны сняданак «Дык чаму ж Купала – геній?»

Фота Яны Сабінай, «Белкніга»

Дзе: Кафе Філіні, г. Минск, ул. Інтэрнацыянальная, 36

Калі:14 верасня, 10:00

Колькі каштуе: 30 BYN

14 верасня ў 10:00 ў кафэ Feelini літаратуразнаўца Ганна Севярынец правядзе першы літаратурны сняданак «Дык чаму ж Купала – геній?».

Паспрабуем разабрацца ў сакраментальным школьным пытанні: дык што ж такога ёсць у вершах Янкі Купалы, што яго лічаць нацыянальным геніем? Альбо гэта проста ад безвыходнасці – маўляў, іншых жа няма? Ці заўсёды Купала пісаў пра мужыка, жнейку, жалейку і «Хто там ідзе»? Хто быў зацікаўлены ў тым, каб мы і па сёння задаваліся непрыемнымі пытаннямі пра найпершага са сваіх паэтаў? А таксама даведаемся, якія творы Купалы і па сёння забаронены, а што не знойдзена, а што – не ўключана ў поўны збор твораў, а што – не трапляе ў школьныя падручнікі.

Прынясем на занятак пяць вершаў Купалы, якія нам падабаюцца – і разбярэмся, ці лёгка было нам гэта зрабіць.

Інфармацыя пра лектара

Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка» і «Гасцiнiца Бельгiя».


Гранд Кірмаш у Палацы Радзівілаў

Дзе: Замак Радзівілаў, г. Нясвіж

Калі:14-15 верасня, 11:00

Колькі каштуе: 2,00 BYN - уваход на кірмаш, 16,00 BYN - уваход на кірмаш і ў экспазіцыю, 30,00 BYN - уваход на кірмаш, у экспазіцыю, удзел у квэсце і пачастунак

Гранд кірмаш адбудзецца ў цэнтральным двары Палацавага ансамблю.

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і MuzzicDom запрашаюць усіх на свята кірмашовае, якое перанясе ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. З усіх бакоў люд сцякаецца купіць-прадаць-пагуляць-паглядзець. Шум-гам ад гулу, музыкі, забаваў і танцаў. Вось так і будзе 14 і 15 верасня ў палацы Радзівілаў!

На ГРАНД-КІРМАШЫ вас чакаюць:

  • Сустрэча з гаспадаром Палаца Князем Альбрехтам Радзівілам і яго дачкой Эльжбетай.
  • Майстры з усёй Беларусі прадставяць кераміка, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, драўляныя, тканыя вырабы і нават металічныя — ліццё і кованка, мыла і шмат-шмат усяго для побыту і дабрабыту.
  • Фермеры і гастраэнтузіясты са свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, агароднінай, незвычайнымі марынадамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей.
  • Рэтра-этна-эксклюзівы ад пана Мар’яна Янушкевіча і легальная кантрабанда напояў ад мясцовых і амерыканскіх бутлегераў.
  • Майстар-классы, аўкцыёны, гульні і забавы.
  • Вучоныя сабакі і атмасферныя рэтра-фотазоны.
  • Квэст кантрабандыстаў.
  • Музычная праграма ад шэфа ГРАНД-КІРМАША Віктара Шалкевіча і яго клезмер-джаз-бэнда.

Вітаюцца элементы дрэс-кода ў стылі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя!

Тэлефоны музея: 8(029)5518051, 8(029)1903149


Фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Калі:14-15 верасня, 12:00

Колькі каштуе: 8-15 BYN

Cяржук Доўгушаў і каманда «Tradycyja» пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея ствараюць свой адметны фольк-фестываль, якi пройдзе 14-га і 15-га верасня ў дворыку музея па вул. Карла Маркса, 12.

«Rajok» – гэта пераход з лета ў восень; вобраз, які выкарыстоўваецца ў беларускіх жніўных песнях. «Хадзі Раёк у наш дварок!».

Спадар Доўгушаў і каманда «Tradycyja» прымалі ўдзел у арганізацыі розных канцэртаў і фестываляў. Адзін з яскравых прыкладаў – арганізацыя музычных і забаўляльных пляцовак на фестывалі «Камяніца». Арганізатары фэсту беларускай традыцыйнай музыкі «Rajok» ставяць сваёй мэтай пазнаёмiць шырокае кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў.

Для таго, каб фэст адбыўся, арганізатары збіраюць грошы на краўфайдынгавай платформе Ulej.by. Кожны жадаючы можа ахвяраваць любую суму і атрымаць за гэта квіткі на фестываль і іншыя цікавыя бонусы і падарункі.

Праграма фестывалю

14 верасня

  • конкурс маладых фальклорных калектываў;
  • мона-спектакль лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука «Дарожка»;
  • канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся, мужчынскі гурт «Рада», полацкі гурт «Варган», капэля «Колісьнія» і іншыя;
  • сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.

15 верасня

  • майстар-класы па гранню на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка;
  • дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі;
  • унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў;
  • выступ калектываў з самых глыбін Палесся: «Хатовічы», «Церабяначка», «Вытокі» і іншыя;
  • свята габрэйскіх песень і танцаў «Zingeray»;
  • прэзентацыя кнігі-CD «Бяседныя песні» праекта «Tradycyja» з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі;
  • вечарына народных танцаў.

Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці.

Кошт уваходнага білета:

8 BYN – для дарослых на адзін дзень фестываля
5  BYN – для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў на адзін дзень фестываля
15 BYN – для дарослых на два дні фестываля
10 BYN – для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў на два дні фестываля


Мінскі Паўмарафон

Дзе: Палац спорту, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 4

Калі: 15 верасня, 09:00

Колькі каштуе: кошт рэгістрацыі ад 12 да 75 BYN

Мінскі паўмарафон - падзея маладая. Першае спаборніцтва прайшло ў 2013 годзе ў свята горада. Гэты вопыт аказаўся ўдалым, і было вырашана зрабіць гэтае мерапрыемства традыцыйным: у Дзень горада Мінска, у першыя выхадныя верасня, горад адзначае яшчэ і свята спорту і здароўя, збіраючы на ​​сваіх цэнтральных праспектах і вуліцах прафесіяналаў і аматараў бегу.

У 2015 годзе ўпершыню Мінскі паўмарафон сабраў больш за 16 000 удзельнікаў. У 2016 годзе Мінскі паўмарафон сабраў больш за 20 000 удзельнікаў. У 2017 годзе Мінскі паўмарафон сабраў больш за 30 000 удзельнікаў, і ўжо ў мінулым, 2018 годзе траса Мінскага паўмарафон ўбачыла больш за 35 000 аматараў бегу з 53 краін свету!
Пачаць забег на праспекце Пераможцаў, павярнуць на праспект Незалежнасці, зрабіць круг у абеліска Перамогі, прабегчы міма галоўных славутасцяў... Мінскі паўмарафон - гэта яшчэ і ўнікальная магчымасць убачыць Мінск з незвычайнага боку: калі яшчэ выдасца магчымасць зрабіць размінку пасярод цэнтральнага праспекта?

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі аб'явіла пра старт рэгістрацыі на Мінскі паўмарафон - 2019. Забег пройдзе 15 верасня, а ў залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі можна выбраць адну з трох дыстанцый: 5,5 км, 10,55 км і 21 км. Прызавы фонд паўмарафону вырас у параўнанні з мінулым годам на 10 тысяч долараў і складзе рэкордныя 60 тысяч даляраў.

Кошт рэгістрацыі пачынаецца ад 12 рублёў - для дыстанцыі 5,5 км пры запаўненні заяўкі да 7 мая. Максімальная цана - 75 рублёў пры рэгістрацыі за дзень да старту на максімальнай.

Зарэгістравацца можна на сайце.


Wargaming Fest: Дзень танкіста

Дзе: Парк Перамогі, г. Мінск, Парк Перамогі

Калі: 15 верасня, 14:00

Колькі каштуе: бясплатна

WG Fest: Дзень танкіста - новы ўзровень святаю. Два святы ў адным: кампанія Wargaming аб'яднала знакаміты танкавы фестываль з WG Fest.

100 гектараў забаў, больш за 200 тысяч гасцей і сотні кілават гуку для выступу хэдлайнераў - такім абяцае стаць самы буйны сямейны фестываль у Еўропе - «WG Fest: Дзень танкіста». Свята ў мінскім парку Перамогі на Дзень танкіста, які стаў за апошнія два гады адным з самых папулярных мерапрыемстваў у жыхароў сталіцы Беларусі, у 2019 годзе выйдзе на новы ўзровень, аб'яднаўшыся з WG Fest - фестывалем аматараў гульняў Wargaming, якія раней праводзіліся ў Маскве.

Цэнтрам прыцягнення ўсяго свята стане галоўная сцэна, дзе пройдуць ключавыя падзеі дня. Тут выступяць гурты «Крамбамбуля», «Воплі Відаплясава», «Зверы» і The Offspring. Акрамя таго, на галоўнай сцэне можна будзе ўбачыць «Кланавы суперкубак», прэзентацыю World of Tanks і святочны феерверк.

Паралельна на велізарнай тэрыторыі парка будуць адкрыты розныя зоны з актыўным.

Для ўсёй сям'і

«Wargaming Fest: Дзень танкіста» - гэта па-сапраўднаму сямейны фестываль, таму арганізатары падрыхтавалі самыя розныя актыўнасці, зоны і фуд-корты, каб кожны член сям'і знайшоў нешта да спадобы.

Акрамя таго, госці фестывалю змогуць наведаць пляцоўкі партнёраў мерапрыемствы і не толькі цікава правесці час, але і атрымаць прызы.

На пляцоўцы Міністэрства абароны, якую можна будзе даведацца па сапраўднаму танку, пройдуць конкурсы для ўсёй сям'і, адбудуцца выступленні кінолагаў са службовымі сабакамі, а ў завяршэнне выступіць ўзорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл, які гастралюе па ўсім свеце.

  • На Volkswagen Game Station можна будзе згуляць прама ў салоне самага вялікага аўтамабіля Volkswagen. Лепшы баец па выніках дня атрымае спецыяльны прыз.
  • На фестывалі можна будзе пракаціцца на яхтах, прадастаўленых сэрвісам «Яндэкс Таксі».
  • Адной з унікальных зон у парку стане сэлф-вышка ад брэнда HONOR.
  • Для юных гасцей фестывалю кампанія «Палессе» падрыхтавала велізарную гульнявую зону ў 300 квадратных метраў.

Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Як і на ўсе мерапрыемствы Wargaming, госці на калясках могуць трапіць на фестываль без чаргі. Каб глядзець канцэрт было камфортна, арганізатары прадугледзелі спецыяльны пандус перад сцэнай. У зоне кампаніі Caterwil пройдзе «Танкатлон».

Таксама на тэрыторыі парку прадугледжаны спецыяльныя біятуалеты.

Для гульцоў

З 14:00 да 20:00 на фестывалі будзе працаваць самая вялікая пляцоўка відэагульняў пад адкрытым небам у Беларусі - больш за 200 гульнявых станцый. Тут можна будзе згуляць у любімыя гульні Wargaming і атрымаць прызы.

На галоўнай сцэне «Wargaming Fest: Дзень танкіста» адбудзецца матч «кланавага суперкубка» паміж лепшымі кланавымі камандамі RU- і EU-рэгіёнаў. Адразу 30 гульцоў сыдуцца на поле бітвы, каб пазмагацца за прызавы фонд у памеры за 40 000 $ і каштоўныя падарункі ад партнёраў мерапрыемства.

Для самых заўзятых прыхільнікаў гульняў Wargaming на фестывалі будзе арганізавана асобная зона павышанага камфорту «Прэміум-ангар». Тут будуць знаходзіцца сцэна для выступаў распрацоўшчыкаў, гульнявая зона на 100 кампутараў, а таксама спецыяльная зона для ўдзелу ў бітвах ў World of Tanks Blitz і «World of Tanks: Найміты», свой фуд-корт, дадатковы WG Shop і шмат іншых актыўнасці. Колькасць месцаў у «Прэміум-ангары» абмежаваная. Даведацца падрабязнасці пра тое, як патрапіць у зону падвышанай камфорту на фестывалі, можна тут!

У 14:00 стартуе буйны міжнародны турнір «Сталёвы паляўнічы: турнір блогераў», дзе 20 блогераў пазмагаюцца за суперпрыз.

Падрабязнасці па спасылцы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

З пачаткам новай падпісной кампаніі ў «Маладосці» з'явіўся новы «прамоўшан»: цяпер гэта «больш чым часопіс».

Грамадства

Як «Чырвонка. Чырвоная змена» дае дарогу будучым журналістам

Як «Чырвонка. Чырвоная змена» дае дарогу будучым журналістам

Мы заўсёды чакаем найперш ініцыятыўных, здольных нешта прапанаваць. І такія маладыя людзі заўсёды будуць пачуты.