Вы тут

“Школы юных” адкрываюць новы адукацыйны сезон у БДУ


Усяго ў БДУ дзейнічае 17 школ юных. На вучняў 7—11 класаў разлічаны “Школа юнага хіміка”, “Школа юнага гісторыка", “Школа юных эканамістаў”, а таксама “Школа географаў, краязнаўцаў і геолагаў”.


Слухачамі “Школы юнага біёлага” і “Школы юнага філосафа” могуць стаць вучні 9-11 класаў. На факультэце міжнародных адносін навучэнцы 10-11 класаў змогуць прайсці навучанне ў “Школе будучага лагіста-міжнародніка” і “Школе будучага мытніка”. Таксама для вучняў выпускных класаў пры факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій будуць працаваць “Школа радыёфізіка”, а пры факультэце журналістыкі – “Школа маладога журналіста”.

На механіка-матэматычным факультэце навучэнцы 5-11 класаў змогуць прайсці “Школу юнага матэматыка”, а для школьнікаў 7-11 класаў будзе функцыянаваць “Дыстанцыйная матэматычная школа” і “Акадэмія вэб-адукацыі”.

На фізічным факультэце для вучняў выпускных класаў арганізавана “Вочна-завочная фізіка-матэматычная школа".

Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі арганізуе для вучняў 5-11 класаў “Школу юных матэматыкаў, інфарматыкаў, фізікаў” ( “ЮНІЦэнтр-XXI”) і вочную і вочна- завочную “Школу па матэматыцы і інфарматыцы”.

Навучальны цэнтр БДУ “Крок у будучыню” Цэнтра інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый чакае вучняў 9-11 класаў для падрыхтоўкі ў “Школе IT”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.