Вы тут

Ва Узброеных Сілах пачалася праверка баявой гатоўнасці войскаў


З 9 верасня 2019 года ў адпаведнасці з рашэннем Міністра абароны Рэспублікі Беларусь праводзіцца чарговая праверка баявой гатоўнасці воінскіх часцей тэхнічнага забеспячэння, якія дыслакуюцца ў Мінскай вобласці, паведамілі ў ведамстве.


У рамках праверкі будзе ажыццяўляцца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў, камплектаванне ваеннай і спецыяльнай тэхнікай за кошт зняцця транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні і атрымліваюцца з дзяржаўных органаў і арганізацый.

Праверка дазволіць вызначыць здольнасць воінскіх часцей тэхнічнага забеспячэння выконваць пастаўленыя задачы ў розных умовах абстаноўкі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.