Вы тут

Анлайн-курс па прадухіленні кібербулінгу арганізуе Інстытут ЮНЕСКА


Установа "Лабараторыя інавацыйных праектаў" сумесна з Інстытутам ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі запрашаюць на анлайн-курс “Як прадухіліць гвалт і кібербулінг у адукацыйных установах”.


Навучанне пройдзе ў перыяд з 30 верасня па 27 кастрычніка 2019 года на Міжнароднай платформе анлайн-курсаў EDU-HUB. Аб'ём курса складае 72 акадэмічныя гадзіны. Навучанне будзе праходзіць у зручны час, матэрыялы курса даступныя кругласутачна. Пасля заканчэння курса выпускнікі атрымаюць электронны сертыфікат. Навучанне бясплатнае.

За аснову курса ўзяты дапаможнік ЮНЕСКА “Прадухіленне гвалту ў адукацыйных установах”, выдадзены ў 2015 годзе па выніках працы групы міжнародных экспертаў.

Чаму нельга ігнараваць кібербулінг, сучаснае разуменне феномену гвалту, партнёрства адукацыйных устаноў з іншымі арганізацыямі для падтрымання пазітыўнага клімату ў калектыве і аказання дапамогі ўдзельнікам канфліктных сітуацый… Навучальны курс накіраваны на прафілактыку гвалту праз глыбокае разуменне праблемы і выпрацоўку эфектыўных мер для аператыўнага рэагавання і прадухілення такіх з’яў у адукацыйнай установе. Асноўная мэтавая аўдыторыя курса — адміністрацыя школ, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, педагогі  псіхолагі, бацькі.

 У працэсе навучання ўдзельнікі анлайн-курса акрамя вывучэння тэкставых і відэаматэрыялаў выконваюць практыкум, які ўключае выкананне практыкаванняў у тым ліку з удзелам дзяцей-падлеткаў. Затым адбываецца абмеркаванне яго  вынікаў з калегамі на анлайн-курсе.  

Для ўдзелу ў навучальным курсе дыстанцыйнага навучання неабходна не пазней за 30 верасня 2019 года:

  • 1. Стварыць уліковы запіс на EDU-HUB па спасылцы: http://learning.e-edu.org/login/signup.php?
  • 2. Пацвердзіць электронны адрас. Неабходна знайсці ліст ад платформы у сваёй  электроннай паштовай скрыні і пацвердзіць рэгістрацыю, націснуўшы на актыўную спасылку ў лісце.
  • 3. Увайсці на платформу. Пасля пацвярджэння адрасу вы зможаце ўвайсці на EDU-HUB і ўдзельнічаць у навучанні на любым з курсаў. Спасылка для ўваходу.
  • 4. Зарэгістравацца на курс. Прамая спасылка. Пасля ўваходу на курс вы атрымаеце аўтаматычны прывітальны ліст з інструкцыямі па далейшых дзеяннях. Для канчатковага залічэння на курс неабходна прадставіцца на форуме “Давайце знаёміцца”, які адкрыецца ў першы дзень правядзення курсу.

Вы таксама можаце выкарыстоўваць мабільную праграму Moodle для навучання на курсе. Доступ да курса ў мабільным дадатку: www.learning.e-edu.org. Спампаваць праграму можна па спасылцы.

Анлайн- курс без суправаджэння навучання аб’ёмам 36 акадэмічных гадзін будзе праходзіць на платформе анлайн курсаў Stepik. Навучанне на ім таксама бясплатнае.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.