Вы тут

Форум годнага даўгалецця адбудзецца ў Мінску


Ён пройдзе ў сталіцы 1-2 кастрычніка (“Дыпсервіс Хол”, зав. Вайскавы, 4).


І збярэ каля 150 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама Германіі, Аўстрыі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Украіны: прадстаўнікоў дзяржаўных, грамадскіх, камерцыйных і акадэмічных арганізацый, экспертаў ў галіне старэння насельніцтва, актыўных немаладых людзей. Арганізатарам мерапрыемства выступае кааліцыя За годнае даўгалецце.

"Абмеркаваць ключавыя дзеянні, якія дапамогуць беларусам жыць і старэць годна, палепшыць супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі, грамадскімі, акадэмічнымі, камерцыйнымі арганізацыямі, якія дбаюць пра якасць жыцця людзей розных пакаленняў, пра дыялог паміж пакаленнямі – менавіта гэта з’яўляецца галоўнымі мэтамі Форума”, – кажа каардынатар кааліцыі Вітаўт РУДНІК.

На форуме будзе прэзентаваны міжнародны досвед дзейнасці па забеспячэнні годнага даўгалецця, а таксама будуць прэзентаваныя асноўныя палажэнні Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце – 2030”, якая зараз распрацоўваецца ўрадам краіны.

Удзельнікі Форума пазнаёмяцца з вынікамі даследаванняў, прысвечаных патрэбам сталых людзей, а таксама вобразу сталага чалавека ў грамадстве.

На пачатак 2019 года удезльная вага  пажылых грамадзян (60 гадоў і старэйшых) у агульнай колькасці насельніцтва краіны складала 22,8 %.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.