Вы тут

Адразу дзве кнігі Караткевіча з'явіліся ў выдавецтве «Беларусь»


Адразу дзве кнігі беларускага класіка з'явіліся ў выдавецтве «Беларусь» — «Ладдзя роспачы» і «Каласы пад сярпом тваім».


Выдавецтва адкрыла кніжную серыю «Беларуская класіка на рускай мове». І адразу ў ёй пабачылі свет новыя пераклады прозы легендарнага беларускага пісьменніка. Такім чынам айчынныя кнігавыдаўцы распачалі падрыхтоўку да 90-годдзя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, якое ўся наша краіна будзе адзначаць у 2020 годзе.

Перакладчыкам твораў, што склалі зборнік аповесцяў «Ладдзя роспачы», як і рамана «Каласы пад сярпом тваім», выступіў кандыдат філалагічных навук Пятро Жаўняровіч. Вось што ён піша ў пасляслоўі да перакладу рамана: «Выдадзены на беларускай мове ў 1968 годзе, раман да цяперашняга часу стаў хрэстаматыйным творам, які палюбілі некалькі пакаленняў удзячных чытачоў. Пераклад рамана зроблены па новым Зборы твораў Уладзіміра Караткевіча. У тэкст вернуты выключаныя ў прыжыццёвых выданнях фрагменты, так што твор у нечым успрымаецца па-новаму. У любым выпадку чытанне гэтага рамана — зусім не лёгкая вандроўка па старонках дзеля адпачынку — складаная інтэлектуальная праца і суразвагі з аўтарам. Мяркуецца, у многіх выпадках ён дзякуючы свайму таленту робіць чытача сваім аднадумцам».

Яшчэ раней у адным з мінскіх выдавецтваў пабачыў свет і перакладзены Пятром Жаўняровічам раман Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Новая бібліятэчка твораў Уладзіміра Караткевіча

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».