Вы тут

ЗША гатовы выдаваць візы жыхарам пацярпелых ад урагану Багамскіх астравоў


ЗША гатовыя ў экстраным парадку выдаваць візы для пацярпелых ад урагану "Дарыян" грамадзян Багамскіх астравоў, якія хочуць эвакуіравацца ў ЗША, паведамляе ria.ru са спасылкай на заяву амерыканскае міністэрства ўнутранай бяспекі.


"Пасольства ЗША ў Насау адкрыта для экстраных візітаў з нагоды віз, а памежныя пункты Мытна-памежнай службы ЗША падрыхтоўваюцца да сітуацыі, у якой жыхары Багам папросяць аб часовым пераездзе ў Злучаныя Штаты", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Пры гэтым ЗША не адмяняюць візавы рэжым і ад усіх, хто прыязджае, будуць патрабаваць дзеючы пашпарт і амерыканскую візу, удакладняецца ў паведамленні.

"Кіраўнікі пагранічных пунктаў могуць вырашаць па сваім меркаванні і будуць разглядаць усе экстраныя акалічнасці ў кожным канкрэтным выпадку на падставе ўсіх існуючых законаў і нормаў", - удакладнілі ў міністэрстве.

Міністэрства ўнутранай бяспекі таксама рэкамендавала каардынаваць любую эвакуацыю з Багамскіх астравоў на амерыканскую тэрыторыю з уладамі дзвюх краін. У міністэрстве запэўнілі, што амерыканскі Чырвоны крыж і дабрачынная арганізацыя Войска Выратавання працягнуць дапамагаць багамцам, якія хочуць пераехаць у ЗША.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.