Вы тут

У Французскіх Альпах знойдзена цела альпініста, якое праляжала ў ільдах 43 гады


Супрацоўнікі паліцэйскай горнавыратавальнай службы Французскіх Альп выявілі ў панядзелак на адным з леднікоў рэгіёну ў горным масіве Экрэн астанкі чалавека, мяркуючы па ўсім альпініста, зніклага 43 гады таму, паведамляе newsru.com.


Ледавік Лон дэ л`Эльфруад размешчаны на стыку дэпартаментаў Ізер і Верхнія Альпы. Генетычны тэст астанкаў ў бліжэйшы час пакажа, ці сапраўды гаворка ідзе пра 20-гадовага Жана-Франсуа Бэнэдэці, які адправіўся ў адзіночку ў горы 25 ліпеня 1976 года і не вярнуўся назад. Яго бацька Жорж Бэнэдэці, былы дэпутат і сенатар, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, аж да сваёй смерці ў лістападзе 2018 года на Корсіцы, прыязджаў у гэты раён і вёў пошукі. У далейшым гэтым займаўся брат загінулага разам са сваімі сябрамі.

У канцы жніўня яны паведамілі ратавальнікам, што бачылі здалёк нейкую "аранжавую пляму" на ледавіку. У панядзелак верталётам двое ратавальнікаў былі дастаўлены ў гэты раён, размешчаны на вышыні прыкладна ў 3 тысячы метраў над узроўнем мора.

Яны прывезлі адтуль абрыўкі адзення аранжавага колеру і частку чалавечых парэшткаў. Ім не ўдалося сабраць іх цалкам, бо на ледавіку пачаўся каменяпад. Зона стала нестабільнай у выніку моцнага пацяплення клімату. Як лічаць выратавальнікі, у цяперашні час шмат што паказвае на тое, што гаворка ідзе менавіта аб зніклым 43 гады таму альпінісце. На іх думку, выяўленне цела стала магчымым па той прычыне, што ва ўмовах пацяплення адбылося значнае раставанне ледніка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.