Вы тут

Ларыса Грыбалёва выступіць разам з таленавітымі дзецьмі Магілёўскай вобласці


У Магілёўскім абласным цэнтры творчасці пройдзе канцэрт пераможцаў рэгіянальнага этапу праекта "Зорная краіна" Ларысы Грыбалёвай, піша БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.


Праект "Зорная краіна" прысвечаны Году малой радзімы і 25-годдзю творчай дзейнасці папулярнай артысткі, тэлевядучай, актрысы Ларысы Грыбалёвай. "6 кастрычніка адбудзецца чарговы канцэрт праекта, у якім спявачка выступіць разам з таленавітымі дзецьмі Магілёўскай вобласці: Маргарытай Цумаравай, Міланай Курылавай, Аляксандрай Старавойтавай, танцавальным калектывам IN Motion, а таксама Настассяй Скарапад і Веранікай Бандаровіч. У час канцэрта можна будзе не толькі пачуць песні юных талентаў і самой Ларысы Грыбалёвай, але і пагутарыць з артысткай", - расказалі арганізатары.

Ларыса Грыбалёва родам з Віцебска і не па чутках ведае, які шлях артыста на вялікую сцэну. Менавіта жаданне падтрымаць дзяцей у пачатку іх творчага шляху пакладзена ў аснову стварэння праекта. "У Год малой радзімы мне будзе прыемна ўнесці невялікі ўклад у развіццё юных талентаў Беларусі. За 25 гадоў творчай дзейнасці назбіралася вялікая колькасць любімых усімі песень, і я з задавальненнем імі падзялюся, - адзначыла Ларыса Грыбалёва. - Я ўвесь час атрымліваю запыты ад арганізацый і праектаў па сумесных выступленнях. Менавіта набыты вопыт і жаданне дапамагчы пачынаючым артыстам сталі асновай для стварэння такой творчай платформы, як "Зорная краіна". Канцэрты пройдуць па ўсёй краіне, а вынікам будзе зводны канцэрт 11 снежня ў Мінскім гарадскім палацы культуры. Упэўнена, у нас атрымаецца запаліць новыя зорачкі нашай таленавітай краіны".

Канцэрты таксама пройдуць 23 лістапада ў Лунінцы, 7 снежня - у Бабруйску, 11 снежня - гала-канцэрт у Мінску.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».