Вы тут

Семінар па культуры дзэн правядзе ў сталічным Доме дружбы Сахаку Мацусіта


Ці магчыма еўрапейцу спасцігнуць дзэн і засвоіць жывапіс тушшу? У чым асаблівасці японскай чайнай цырымоніі і колькі трэба вучыцца мастацтву ікебаны? Адказы на гэтыя і мноства іншых пытанняў дасць сёмы па ліку фестываль «Японская восень у Беларусі». Распачынаецца ён ужо сёння і па традыцыі пройдзе з верасня да лістапада, прадстаўляючы ў розных гарадах нашай краіны элементы традыцыйнай і сучаснай японскай культуры.


Першае сёлета мерапрыемства «Японскай восені ў Мінску» — семінар па культуры дзэн — правядзе ў сталічным Доме дружбы Сахаку Мацусіта, настаяцель храма Цёкодзі ў японскай прэфектуры Сідзуока, які раскажа, як спалучаць філасофію і практыку дзэн, каб зрабіць цікавейшай паўсядзённасць. У далейшай праграме фестывалю — Тыдзень сучаснага японскага кіно, майстар-класы па арыгамі, прасторавай аплікацыі, каліграфіі і суміэ (жывапіс тушшу), выстаўка і майстар-класы па ікебане, музычныя вечары, спартыўныя турніры па слочане (сучасны від японскіх адзінаборстваў, свабоднае фехтаванне на бяспечных мячах), каратэ, японскім маджонгу, адукацыйныя лекцыі і семінары. Арганізатар фестывалю — пасольства Японіі ў Беларусі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Усходнія фарбы восені

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.