Вы тут

Дональд Трамп звольніў Джона Болтана з пасады саветніка па нацбяспецы


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што звольніў Джона Болтана з пасады свайго дарадцы па нацыянальнай бяспецы, інфармуе ВВС.


Фота unian.net

У сваім "Твітары" Трамп адзначыў, што быў катэгарычна не згодны з многімі меркаваннямі Болтана, як і іншыя супрацоўнікі яго адміністрацыі.

"Я папрасіў Джона пакінуць пасаду, і прыняў яго адстаўку сёння раніцай. Я дзякую Джону за яго працу. Я прызначу новага дарадцу па нацбяспецы на наступным тыдні", - напісаў Трамп.

Сам Болтан напісаў у "Твітары", што прапанаваў прэзідэнту сваю адстаўку напярэдадні вечарам, на што Трамп адказаў яму: "Давай абмяркуем гэта заўтра".

Джон Болтан стаў ужо чацвёртым памочнікам па нацбяспецы, якога звальняе Трамп. Раней у яго адміністрацыі гэтую пасаду займалі С'юзан Райс, Майкл Флін і Герберт МакМастэр.

70-гадовы Болтан быў прызначаны дарадцам прэзідэнта ЗША ў красавіку мінулага года. Да гэтага ён працаваў пастпрэдам ЗША ў ААН і памочнікам дзяржсакратара.

СМІ таксама называлі Болтана адной з самых уплывовых асоб у адміністрацыі Трампа, пры гэтым адзначаючы, што ў прэзідэнта і яго дарадцы часта ўзнікаюць рознагалоссі.

У канцы жніўня Болтан пабываў з візітам у Мінску, стаўшы самым высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам, які наведаў Беларусь у XXI стагоддзі. Перад наведваннем Беларусі Джон Болтан пабываў на Украіне і ў Малдове.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.