Як распавялі "Лідскай газеце" ў ДАІ, інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні. Каля шасці вечара ў дзяжурную часць Лідскага РАУС патэлефанаваў відавочца і паведаміў, што ў двары дома па вуліцы Кааператыўнай на аўтамабілі ездзяць дзеці, якім не больш за 12 год. Мінаку ледзь не наехалі на нагу.
У двары шматпавярхоўкі супрацоўнікі ДАІ не выявілі аўтамабіля з дзецьмі. Высветліўшы ўладальніка, патэлефанавалі таму на мабільны тэлефон. На званок адказаў малады чалавек і сказаў, што мама цяпер на бацькоўскім сходзе, а тата ў рэйсе. А яшчэ прызнаўся, што так, гэта ён ездзіў на машыне бацькоў, і пакуль аўтаінспектары афармлялі пратакол, слёзна прасіў іх не расказваць пра тое, што здарылася бацькам. Казаў, што ніколі больш так не будзе.
Для разбору справа перададзеная ў інспекцыю па справах непаўналетніх.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.