Вы тут

У Калінкавіцкім раёне паляўнічы на птушку незаконна падстрэліў лася


Раніцай супрацоўнікі Мазырскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету атрымалі інфармацыю пра незаконнае паляванне на тэрыторыі ўгоддзяў Калінкавіцкага лясгаса. Егер гаспадаркі выявіў на полі каля вёскі Вялікія Аўцюкі прыкапаныя рэшткі лася. Такое паляванне тут у бліжэйшыя дні не праводзілася. Інспектары выехалі для разбору.


На вынятай шкуры выявілі некалькі шротавых адтулін. Гэта навяло на думкі, што браканьерам мог апынуцца паляўнічы, які знаходзіўся ва ўгоддзях на законных падставах з сезоннай пуцёўкай на птушку. Аб'яднаўшы намаганні са следча-аператыўнай групай, інспектары вырашылі праверыць паляўнічых у бліжэйшых вёсках.

У аднаго з жыхароў вёскі Гулевічы, сапраўды, на верандзе знайшлі мяса лася агульнай вагой 153 кілаграмы. Мужчына з'яўляецца паляўнічым і мае зарэгістраваную стрэльбу. Ён прызнаўся ў незаконнай здабычы лася. У дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа, прычыненая прыродзе шкода ацэньваецца ў 7650 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.