Вы тут

Выстава жывапісу Кастуся Качана "Радзiмаю зачараваны" адкрыецца 19 верасня ў Гомелі


Выстава жывапісу Кастуся Качана "Радзiмаю зачараваны" адкрыецца 19 верасня ў Гомелі ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.


Праект "Радзiмаю зачараваны" прымеркаваны да Года малой радзімы. Ён паспяхова падарожнічае па Беларусі і з'яўляецца сведкам бязмежнага натхнення аўтара ад шматлікіх паездак па дзіўных кутках роднай зямлі.

Экспазіцыя аб'яднала некалькі дзясяткаў карцін майстра, які працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа і нацюрморта. "Аўтар вядомы сваімі лірычнымі творамі з адлюстраваннем помнікаў архітэктуры, храмаў, манастыроў Беларусі. Асаблівае месца ў творчасці Кастуся Качана займаюць пейзажы Навагрудскага раёна - яго малой радзімы. Раскрываецца ў палотнах і паэтычнае хараство прыроды, асаблівы каларыт жыцця сельскага чалавека", - адзначылі ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.

У палацава-паркавым ансамблі падкрэслілі, што гэтага мастака мастацтвазнаўцы называюць "песняром беларускіх мястэчак". У слушнасці такой характарыстыкі змогуць пераканацца і наведвальнікі выставы, паглядзеўшы на дрэвы і кветкі, замкі і храмы, жней у полі, сялянскія хаты, млыны, водныя прасторы і неабсяжнае неба на карцінах.

  • Кастусь Качан нарадзіўся 4 сакавіка 1950 года ў вёсцы Лаўрышава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў БДУ на факультэце фізікі, затым быў вольным слухачом у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1980 года ўдзельнік рэспубліканскіх і замежных мастацкіх выстаў. У 1987 годзе стаў членам ГА "Беларускі саюз мастакоў".

Арганізатарамі выставы выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Беларускі саюз мастакоў. Творы Кастуся Качана можна будзе ўбачыць у палацы Румянцавых і Паскевічаў да 13 кастрычніка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».