Вы тут

З 2 да 8 верасня праходзіў камандны чэмпіянат Еўропы па шашках-100


З 2 да 8 верасня 2019 года ў К'янчана — Тэрме (Італія) праходзіў камандны чэмпіянат Еўропы па шашках-100 сярод мужчын і жанчын.


У праграме чэмпіянату ўсе спартсмены спаборнічалі ў хуткіх шашках, вокамгненнай і класічнай гульні. У гэтым камандным чэмпіянаце прымалі ўдзел каманды шашыстаў і шашыстак з Бельгіі, Беларусі, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Украіны, Расіі і Чэхіі. За медалі змагаліся практычна ўсе наймацнейшыя на сённяшні дзень спартсмены! Нашу краіну прадстаўлялі дзве каманды: мужчынская ў складзе сталічных міжнародных гросмайстраў Яўгена Ватуціна і Аляксандра Булатава, а таксама міжнароднага майстра Аляксея Куніцы, і жаночая каманда ў складзе міжнароднага гросмайстра Вольгі Федаровіч і міжнароднага майстра Паліны Петрусёвай (абедзве спартсменкі сталічныя).

4 і 5 верасня прайшлі спаборніцтвы ў хуткай гульні (рапідзе) і ў вокамгненнай гульні (бліцы), дзе абедзве нашы зборныя каманды заваявалі сярэбраныя медалі. Жаночая каманда стала сярэбраным прызёрам у хуткай і вокамгненнай гульні, а таксама трэцяй у класічнай праграме. Мужчынская ж наша каманда стала сярэбраным прызёрам у хуткіх шашках (рапідзе) і бронзавым прызёрам у асноўнай класічнай праграме.

У цэлым выступленне абедзвюх нашых камандаў можна лічыць паспяховым, бо за медалі змагаліся моцныя еўрапейскія каманды шашыстаў, у першую чаргу каманды з Расіі і Нідэрландаў, Украіны і Італіі — заканадаўцы моды ў шашачным спорце. І ўсё ж мы, беларусы, выступілі годна, і гэта выдатна. Віншуем нашых спартсменаў і іх трэнераў з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце Еўропы ў Італіі!

Яўген САЛАНОВІЧ, майстар спорту СССР па міжнародных і рускіх шашках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».