Вы тут

IRENA ацэніць перспектывы выкарыстання ў Беларусі аднаўляльных крыніц энергіі


Міжнароднае агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі (IRENA) гатова выканаць агляд "Ацэнка гатоўнасці Беларусі да выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.


Як паведаміў генеральны дырэктар IRENA Франчэска Ла Камера, гэты агляд будзе ўключаны ў рабочую праграму агенцтва на 2020-2021 гады. У ім будзе прааналізаваны патэнцыял Беларусі па далейшым развіцці аднаўляльнай энергетыкі, у тым ліку ў кантэксце аналізу стану і перспектыў выкарыстання іншых відаў паліўна-энергетычных рэсурсаў (нафта, газ, атамная энергія, іншыя).

"Ацэнка тэхналагічных, палітычных, эканамічных і сацыяльных умоў дасць магчымасць вызначыць найбольш важныя мерапрыемствы, неабходныя для падтрымкі развіцця тэхналогій выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Важнае значэнне пры правядзенні агляду будзе мець уключэнне ў гэту работу ўсіх зацікаўленых у сектары аднаўляльнай энергетыкі для падрыхтоўкі разгорнутых рэкамендацый па аптымізацыі бягучага выкарыстання энергетычных рэсурсаў", - адзначылі ў Дзяржстандарце.

У прэс-службе дадалі, што вынікі агляду могуць стаць асновай для прадаўжэння работы з міжнароднымі арганізацыямі для садзейнічання Беларусі ў дасягненні Мэты ўстойлівага развіцця нумар 7 "Забеспячэнне ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх", у тым ліку з прыцягненнем крэдытных і грантавых сродкаў гэтых арганізацый для рэалізацыі інвестпраектаў і праектаў міжнароднай тэхдапамогі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.