Вы тут

У "Валоўшчыне" адкрыецца помнік загінулым падчас вайны чырвонаармейцам


Урачыстае мерапрыемства па адкрыцці помніка загінулым падчас вайны чырвонаармейцам адбудзецца заўтра на тэрыторыі вучэбнага цэнтра часцей Мінскага гарнізона «Валоўшчына». Гэта месца перапахавання дзесяці вайскоўцаў, што паклалі свае галовы падчас абароны Мінска ў чэрвені 1941 года.


26—28 чэрвеня 1941 года на подступах да Мінска ў раёне хутара Валоўшчына 64-я і 108-я стралковыя дывізіі вялі цяжкія баі. На іх месцы, дзе раней была прылеглая да навучальнага цэнтра ўнутраных войскаў лесапаласа, у 1960-я гады быў устаноўлены помнік з таблічкай «Невядомаму салдату ад воінаў-чэкістаў». На працягу многіх гадоў вайскоўцы в/ч 5448 даглядалі гэтую магілу.

Дзякуючы камандаванню ўнутраных войскаў і ветэранскай арганізацыі былі высветлены імёны пахаваных у няўлічанай магіле. Пазней помнік быў перанесены на тэрыторыю навучальнага цэнтра. У ходзе правядзення палявых пошукавых работ у чэрвені 2017 года вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна вынялі астанкі дзесяці загінулых вайскоўцаў і пяць медальёнаў. 22 чэрвеня мінулага года адбылося ўрачыстае перапахаванне знойдзеных байцоў.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Яны стаялі насмерць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.