Вы тут

У Флорыдзе пры нападзе мужчыны з нажом пацярпелі шэсць чалавек


Па меншай меры шэсць чалавек атрымалі раненні ў выніку нападу невядомага раніцай у сераду ў горадзе Талахасі ў Флорыдзе, нападнік затрыманы, перадае РИА Новости.


Па наяўнай інфармацыі, напад адбыўся на тэрыторыі прыватнай кампаніі Duke Industries у індустрыяльным парку на паўночна-заходняй ускраіне горада.

"Пасля прыбыцця паліцэйскія выявілі шматлікіх пацярпелых з нажавымі раненнямі, ім была аказана тэрміновая медыцынская дапамога", - паведаміла мясцовая паліцыя ў сваім Twitter-акаўнце.

Распачата расследаванне, іншыя дэталі пакуль не прыводзяцца. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што супрацоўнікі кампаніі, на тэрыторыі якой адбыўся інцыдэнт, дапамаглі паліцыі затрымаць нападніка. Як удакладняе тэлеканал ABC са спасылкай на відавочцаў, ім аказаўся раней звольнены былы супрацоўнік кампаніі.

Як у сваю чаргу перадае тэлеканал MSNBC, у мясцовую бальніцу Tallahassee Memorial Health Care дастаўлены шэсць пацярпелых. "Урачы ацэньваюць іх стан", - паведамляе тэлеканал са спасылкай на дадзеныя медыкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.