Вы тут

З карт-рахунку 63-гадовай аршанкі невядомыя выкралі больш за 100 рублёў


З заявай аб знікненні 130 рублёў са сваёй карткі звярнулася ў Аршанскі РУУС мясцовая 63-гадовая жыхарка. Міліцыянеры высветлілі, што напярэдадні ў сацыяльнай сетцы пенсіянерка атрымала паведамленне ад жанчыны. Тая прасіла дадаць яе ў сябры, а пазней прапанавала атрымаць грошы ад банка ў гонар яго юбілею. Для гэтага пацярпелай трэба было паведаміць рэквізіты сваёй карты, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Нічога не падазраючы,УУС Віцебскага аблвыканкама.. Атрымаўшы два паведамленні аб тым, што з рахунку спісаны сродкі, жанчына патэлефанавала новай сяброўцы і высветліла, што тая ніякіх просьбаў ў сацсетку не адпраўляла. Апамятаўшыся, пенсіянерка звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў. Зараз аператыўнікі актыўна шукаюць зламысніка.

УУС Віцебскага аблвыканкама нагадвае, што перадаваць рэквізіты банкаўскай карты і паролі трэцім асобам нельга. Інакш і вашы зберажэнні могуць стаць здабычай махляроў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».