Вы тут

У Антарктыдзе знайшлі "згубленую" пячору


Удзельнікі 24-й ўкраінскай экспедыцыі ў Антарктыду знайшлі "згубленую" Ледніковую пячору з азёрамі і ракой, піша РИА Новости са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.


Пячору на востраве Галіндэз, дзе знаходзіцца ўкраінская станцыя "Акадэмік Вярнандскі", знайшлі яшчэ падчас першых антарктычных экспедыцый. "Уваход у яе быў з процілеглага ад станцыі берага выспы, пад вяршыняй ледніка. Аднак аказалася, што некалькі гадоў таму гэты ледавік ссунуўся ў акіян і ўваход заваліла", - распавялі ў міністэрстве.

Кіраўнік 24-й экспедыцыі Ігар Дзікі прызнаўся, што выявіць пячору удалося не адразу. "Было некалькі няўдалых спробаў знайсці яе з боку праліва Пенола. А вось у ледніку з боку старой брытанскай базы-музея хаткі Вордэ нам пашанцавала: мы знайшлі ўваход у згубленую пячору", - паведаміў ён.

Агульная шырыня хадоў пячоры, якія пралягаюць на трох паверхах, складае каля 200 метраў, у ёй знаходзяцца падлёдная рака і два возера. Акрамя таго, навукоўцы знайшлі пяро птушкі, якое "дакладна не належыць пінгвіну". Узоры для даследаванняў ўжо адправілі ва Украіну.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?