Вы тут

У Беларусі зацвердзілі правілы цеплазабеспячэння


Урад зацвердзіў правілы цеплазабеспячэння. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў №609 ад 11 верасня 2019 года, паведамілі ў прэс-службе урада.


Правіламі вызначаны парадак: узаемаадносін спажыўцоў цеплавой энергіі з энергазабеспячальнымі арганізацыямі па заключэнні, выкананні, змене, прадаўжэнню і спыненню дамоваў цеплазабеспячэння; далучэння сістэм цепласпажывання да цеплавых сетак; складання і прымянення графікаў абмежавання і аварыйнага адключэння спажыўцоў цеплавой энергіі і магутнасці; арганізацыі ўліку цеплавой энергіі і цепланосбіта, а таксама разлікаў за цеплавую энергію і цепланосбіт.

Правілы не распаўсюджваюцца на парадак аказання жыллёва-камунальных паслуг па цеплазабеспячэння і гарачым водазабеспячэнні.

Неабходнасць зацвярджэння Правілаў абумоўліваецца спецыфікай забеспячэння цеплавой энергіяй і яе спажывання, пры гэтым улічваюцца: ўмова, што цеплавая энергія з'яўляецца таварам; бесперапыннасць тэхналагічнай сувязі вытворчасці, перадачы, размеркавання, продажу і спажывання цеплавой энергіі; дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне энергазберажэння; патэнцыйная небяспека цеплаўстановак, цеплатэхнічнага абсталявання і збудаванняў.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ў трохмесячны тэрмін неабходна прывесці свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтай пастановай і прыняць іншыя меры па яе рэалізацыі.

Даваць тлумачэнні па ўжыванні Правіл цеплазабеспячэння даручана Міністэрству энергетыкі і Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пастанова прынята ў мэтах удасканалення дзяржаўнага рэгулявання ў галіне цеплазабеспячэння. Асноўныя пункты дакумента ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».