Вы тут

Лукашэнка прызначыў новых паслоў у Егіпце, Ізраілі, Эквадоры, Турцыі і Туркменістане


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых паслоў Беларусі ў Егіпце, Ізраілі, Эквадоры, Турцыі і Туркменістане, перадае БелТА.


Сяргей Цярэнцьеў прызначаны паслом у Егіпце і па сумяшчальніцтве ў Судане і Амане. Ён таксама зойме пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў. Да цяперашняга часу Сяргей Цярэнцьеў працаваў на пасадзе намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС.

Паслом у Ізраілі прызначаны Яўген Вараб'ёў, які раней займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Міністэрства замежных спраў.

Мікалая Аўсянка кіраўнік дзяржавы прызначыў паслом у Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Нікарагуа і Панаме. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе начальніка аддзела міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС.

Пост пасла Беларусі ў Турцыі і па сумяшчальніцтве ў Іраку зойме Віктар Рыбак, перш - начальнік галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС.


Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на важнасць амаладжэння кадраў і прыцягнення на адказныя пасады перспектыўных кіраўнікоў.

«Ужо павінна прыходзіць новае пакаленне людзей. Мы калісьці сыйдзем. Не так далёка гэты час. А прыйсці павінны людзі, якія павінны захаваць краіну. Вось і паслы павінны быць такімі людзьмі. Каб не атрымалася, як тады ў нас (у першыя гады пасля развалу СССР. - Заўвага. БелТА) - у МЗС заходзіш, а там незразумела хто працуе і незразумела з якой галавой і якія мазгі куды павернутыя. Трэба было яшчэ з дапамогай спецслужбаў адлоўліваць іх. Незразумела на каго працавалі», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Трэба, каб знешнепалітычнае ведамства было магутным і перспектыўнымі былі людзі», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Уладзімір Макей запэўніў, што ў МЗС сфарміраваны добры працаздольны калектыў. «Магу ручацца, што пазбаўляемся, калі бачым, што хтосьці з'яўляецца праблемным чалавекам», - дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.