Вы тут

У Мінску пройдзе акцыя сталічнай міліцыі “За бяспечны горад – разам!”


13 і 14 верасня на пляцоўцы каля Палаца спорту (пр-т Пераможцаў, 4) адбудзецца акцыя сталічнай міліцыі “За бяспечны горад  ̶  разам!” у рамках закрыцця мотасезона #HOGRallyMinsk.


Як паведамілі ва УДАІ МУС, на свяце будзе арганізавана работа шматлікіх інтэрактыўных пляцовак, якія пацешаць дзяцей і не пакінуць абыякавымі дарослых. Маленькім наведвальнікам можна будзе паспрабаваць свае сілы ў караоке, зрабіць модны аквагрым, здаць экзамен на права “кіравання транспартным сродкам”, атрымаць сваё першае пасведчанне кіроўцы, сабраць займальны пазл, пазнаёміцца ​​з узбраеннем АМАП і размаляваць сапраўдны аўтамабіль GEELY. Але самым галоўным сюрпрызам стане магчымасць пабываць у “навучальным класе на колах” -- спецыялізаванным аўтобусе-трэнажоры ДІБДР МУС Расійскай Федэрацыі “Школа дарожнай бяспекі”, якіх у свеце ўсяго некалькі штук.

Выстава міліцэйскай рэтратэхнікі, цікавыя майстар-класы, займальныя конкурсы нагадаюць пра важнасць выканання правілаў дарожнага руху ўсімі яго ўдзельнікамі. Добры настрой, смачныя прызы і падарункі гарантаваныя. Уваход на мерапрыемства вольны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».