Што падрыхтавалі арганізатары для гасцей фестывалю, які пройдзе 15 верасня з 14.00 да 23.00 у парку Перамогі ў Мінску.
Цэнтрам прыцягнення ўсяго свята стане галоўная сцэна, дзе пройдуць ключавыя падзеі дня. Тут выступяць гурты «Крамбамбуля», «Воплі Відаплясава», «Звяры» і «Thе Оffsрrіng». Акрамя таго, на галоўнай сцэне можна будзе ўбачыць «Кланавы суперкубак», прэзентацыю Wоrld оf Tаnks і святочны феерверк. Паралельна на велізарнай тэрыторыі парка будуць адкрыты розныя зоны з актыўнасцямі на больш чым 130 пляцоўках.
Для ўсёй сям’і
«Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста» — гэта па-сапраўднаму сямейны фестываль, таму арганізатары падрыхтавалі самыя розныя актыўнасці, зоны і фуд-корты, каб кожны член сям’і знайшоў нешта сабе даспадобы. Акрамя таго, госці фестывалю змогуць наведаць пляцоўкі партнёраў мерапрыемствы і не толькі цікава правесці час, але і атрымаць прызы.
На пляцоўцы Міністэрства абароны, якую можна будзе знайсці па сапраўдным танку, пройдуць конкурсы для ўсёй сям’і, адбудуцца выступленні кінолагаў са службовымі сабакамі, выступіць узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл.
На Vоlkswаgеn Gаmе Stаtіоn можна будзе згуляць у «танкі» проста ў салоне самага вялікага аўтамабіля Vоlkswаgеn. Найлепшы баец па выніках дня атрымае спецыяльны прыз.
На фестывалі можна будзе пракаціцца на яхтах, дадзеных сэрвісам «Яндэкс Таксі».
Адной з унікальных зон у парку стане сэлф-вышка ад брэнда HОNОR.
І як звычайна для маленькіх гасцей фестывалю кампанія «Палессе» падрыхтавала велізарную гульнявую зону на 300 квадратных метраў.
Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Як і на ўсе мерапрыемствы Wаrgаmіng, госці на калясках могуць трапіць на фестываль без чаргі. Каб глядзець канцэрт было камфортна, арганізатары прадугледзелі спецыяльны пандус перад сцэнай.
Для гульцоў
З 14.00 да 20.00 на фестывалі будзе працаваць самая вялікая пляцоўка відэагульняў пад адкрытым небам у Беларусі — больш за 200 гульнявых станцый. Тут можна будзе згуляць у любімыя гульні Wаrgаmіng і атрымаць прызы.
На галоўнай сцэне «Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста» адбудзецца матч «Кланавага суперкубка» паміж найлепшымі кланавымі камандамі RU- і ЕU-рэгіёнаў. 30 гульцоў пазмагаюцца за прызавы фонд у 40 000 долараў і каштоўныя падарункі ад партнёраў мерапрыемства.
Гасцей зоны «Прэміум ангар» чакае адмысловая праграма: зносіны з распрацоўшчыкамі, гульнявыя пляцоўкі і прызы асабістага заліку, спецыяльныя фотазоны, зона адпачынку, WG Shор і фуд-корт. У 14.00 стартуе буйны міжнародны турнір «Сталёвы паляўнічы: турнір блогераў».
Для таго каб не заблудзіцца на тэрыторыі фестывалю, якая сёлета займае па плошчы больш за 100 гектараў, скарыстайцеся картай. Таксама з яе дапамогай вы можаце скласці ўласны план месцаў, якія захочаце наведаць. Карта клікабельная!
Уваход на тэрыторыю фестывалю бясплатны. Сустрэнемся на «Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста»!
Для тых, у каго не атрымаецца прыехаць на «Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста», будуць ісці трансляцыі на WG Wаtсh у дзень фэсту.
Іван Купарвас
Фота аўтара
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».