Вы тут

Мабільны аператар падорыць інтэрнэт-трафік усім удзельнікам Мінскага паўмарафону


Кожнаму, хто выйдзе на старт і фінішуе на абранай дыстанцыі, Life:) налічыць ад 5 ГБ да 210 ГБ інтэрнэт-трафіку.


Каб атрымаць свой падарунак, трэба зрабіць фота з медалём і апублікаваць здымак на старонцы ў Instagram з хэштэгам # бегабайт. Не забывайцеся пазначыць акаунт @ life.belarus і пакінуць свае дадзеныя ў direct: намінал медалі і нумар мабільнага тэлефона life :). У адпаведнасці з наміналам медалі life :) налічыць 5, 10 ці 21 ГБ інтэрнэт-трафіку.

А каб атрымаць у 10 разоў больш інтэрнэту, трэба будзе завітаць са сваім медалём у салоны life :) Абанентам іншай сеткі для налічэння трафіку неабходна прыхапіць  з сабой пашпарт.

За фініш на дыстанцыі ў 21 км life :) налічыць 210 ГБ інтэрнэт-трафіку; тых, хто переадолеў 10,5 км, чакаюць у падарунак 100 ГБ; а за паспяховы забег у 5,5 км - 50 ГБ.

Па бонус можна прыйсці ў салоны сувязі life :) па адным з адрасоў: пр-т Незалежнасці, 23; вул. Харужай, 6б; вул. Кальварыйская 24 (ГЦ “Карона”); пр-т Пераможцаў, 1; пр-т Пераможцаў, 65 (ГЗЦ “Карона-Замак”) у нядзелю, 15 верасня. Больш падрабязна пра акцыю можна даведацца тут

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».