Вы тут

На Дні горада майстэрства дэманстравалі ратаўнікі


У Мінску да Дня горада Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падрыхтавала цікавую праграму. Ля Палаца спорту размясціліся адмысловыя зоны бяспекі. Ля аўтамабіля-пярэкрута сабралася вялікая чарга. Гэты «атракцыён» меў, акрамя забаўляльнай, і навучальную функцыю. Кожны мог адчуць сябе ў сітуацыі, калі машына пераварочваецца пасля ДТЗ на дах, і як добра пры гэтым быць прышпіленым рамянём бяспекі.


А крыху далей праходзілі міжнародныя спаборніцтвы «Лепшы пажарны-ратаўнік». За званне лепшай змагаліся 18 каманд — беларускіх і 9 — замежных.

— Сёння да нас прыехалі ратаўнікі з Бельгіі, Францыі, Чэхіі, Эстоніі, Латвіі, Германіі, Украіны, Расіі і Польшчы, — кажа афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо. — Мы, у сваю чаргу, выставілі каманды ўсіх нашых абласных упраўленняў і Мінскага гарадскога, а таксама Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння і Універсітэта грамадзянскай абароны.

Праграма спаборніцтваў складалася з дзвюх дзён. У першы ўдзельнікі праходзілі індывідуальныя забегі. У суботу ж іх чакала «Камандная эстафета», «Тандэм» (калі бягуць двое мужчын) і «Тандэм-мікс», калі адначасова на дыстанцыю выходзяць і мужчына, і жанчына.

— Спаборніцтвы па сутнасці — гэта комплекс сілавых нагрузак на хуткасць, — працягвае Марына Фандо. — Па лесвіцы вежы трэба ўзняцца на вышыню чацвёртага паверха з грузам у выглядзе рукаўнай скаткі. Важыць яна 19 кілаграмаў. І гэта яшчэ не ўсё — з дапамогай тросу трэба ўзняць на такую ж вышыню яшчэ адну скатку з аналагічнымі ж параметрамі. Таксама трэба пры дапамозе кавадла перасунуць кій вагой 73 кілаграмы на паўтара метры. І — выцягнуць манекен.

Крысціна Даніленка прыехала да нас з Латвіі. У Рызе дзяўчына працуе інспектарам па пажарнай бяспецы і грамадзянскай абароне. Але ў вольны час займаецца пажарна-выратавальным спортам.

— Ратаўніком працуе мой бацька, сярод родных і знаёмых таксама шмат хто звязаў сваё жыццё з гэтай нялёгкай прафесіяй. Спорт мне падабаецца тым, што прымушае выходзіць з зоны камфорту. Але на такіх спаборніцтвах я упершыню. І яны даволі жорсткія. На жаль, у Латвіі чагосьці падобнага пакуль няма. Аднак сама ідэя нашай дэлегацыі спадабалася. Таму, спадзяюся, і мы неўзабаве будзем праводзіць падобны конкурс у сябе на радзіме.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.