Вы тут

Беспілотныя рэстараны і робаты-кухары


Кітай займае другое месца ў свеце па аб’ёме кейтэрынга.


Даходы індустрыі кейтэрынг (грамадскае харчаванне) Кітая павялічыліся з 5,48 млрд юаняў у 1978 годзе да 4,27 трлн юаняў летась, што дазволіла Кітаю заняць другое месца ў свеце па маштабе гэтага рынку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У Пекіне было апублікаваны даклад «Развіццё сферы грамадскага харчавання ў Кітаі у 2019 годзе» Кітайскай асацыяцыяй работнікаў грамадскага харчавання сумесна з Акадэміяй грамадскіх навук. Згодна з дакладам, індустрыя кейтэрынг ў КНР імкліва развіваецца, за мінулыя 40 гадоў даходы дадзенай індустрыі ўзраслі амаль у 780 разоў. У 2018-м прыбытак індустрыі грамадскага харчавання Паднябеснай перавысіў 4 трлн юаней, дасягнуўшы 4,27 млрд юаняў. Кітай стаў другім па велічыні ў свеце рынкам агульнага харчавання пасля Злучаных Штатаў.

У дакладзе адзначаецца, што навукова-тэхнічны прагрэс спрыяе інавацыям у сферы кіравання і бізнес-мадэлі грамадскага харчавання. Па-першае, тэхналогія аўтаматызаванай вытворчасці і кіравання садзейнічае хуткаму развіццю сеткі рэстаранаў кітайскіх брэндаў; па-другое, пастаянна павышаецца ўзровень інфарматызацыі і лічбавізацыі прадпрыемстваў грамадскага харчавання, што паскарае тэмпы пераходу кейтэрынга ад традыцыйнай індустрыі паслуг да лічбавай; па-трэцяе, інтэрнэт прасоўвае актыўнае развіццё платформавай эканомікі ў сферы індустрыі грамадскага харчавання; па-чацвёртае, па меры росту тэхналогій штучнага інтэлекту ў Кітаі з’явіліся «разумныя» рэстараны і беспілотныя рэстараны, у якіх працуюць робаты ў якасці кухараў або афіцыянтаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.