Вы тут

Нашы ваенныя на вучэнні "Шчыт Саюза - 2019" адпрацавалі знішчэнне ўмоўнага праціўніка


Беларускія механізаваныя і артылерыйскія падраздзялення сёння на аператыўным вучэнні Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019" выканалі задачы па знішчэнні ўмоўнага праціўніка, паведамляе Міністэрства абароны.


Батальённая тактычная група 19-й асобнай механізаванай брыгады заняла першы рубеж манеўранай абароны і выканала задачы па вядзенню абарончага бою з умоўным праціўнікам у перадавой паласе абароны.

Далей артылерыйскія падраздзялення 19-й і 120-й механізаваных брыгад у складзе двух батарэй 2С1 і мінамётнага ўзвода пры выкананні задач разбілі агнём камандныя пункты, жывую сілу і тэхніку ўмоўнага праціўніка, тым самым не даўшы яму замацавацца на занятых рубяжах.

У Мінабароны падкрэслілі, што вайскоўцы паказалі добры ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі і зладжанасць падраздзяленняў. Асабісты састаў дзейнічаў рашуча і з пастаўленымі задачамі справіўся паспяхова.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.