Вы тут

Мінскі прадпрымальнік падмануў 14 партнёраў па бізнесе


Тры гады таму мінчанін вырашыў паспрабаваць свае сілы ў прадпрымальніцтве, паведамляе МУС. У сталіцы ён адкрыў цырульню і некалькі аб'ектаў, дзе прадаваліся прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці. Праз час камерсант зразумеў, што бізнес не ідзе ...


Прадпрымальнік памяняў месца рэгістрацыі адной фірмы на Асіповіцкі раён і адкрыў яшчэ дзве гандлёвыя кропкі. У выніку ўсю сваю камерцыйную дзейнасць мужчына засяродзіў менавіта на гэтых двух аб'ектах.

Як высветлілі супрацоўнікі АБЭЗ Асіповіцкай міліцыі, пад добрапрыстойнай падставай ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці мужчына стварыў прадпрыемствы, ад імя якіх заключыў каля 40 дагавораў з рознымі суб'ектамі гаспадарання. Па іх адгружаў прадукцыю рознага асартыменту, якую і рэалізоўваў праз свае фірмы. Аднак усю выручку бізнесмен забіраў сабе без якіх-небудзь уліковых дакументаў. Мужчына сам прыязджаў па грошы або работнікі ішлі на пошту і грашовым пераводам адпраўлялі патрэбную суму. Зарплата прадаўцам выплачвалася - агаворвалася пэўная сума, якую кіраўнік дазваляў забіраць у кошт палучкі.

Пасля свае фірмы бізнесмен давёў да банкруцтва: не ўкладваючы грошы ў развіццё, ён толькі толькі адбіраў сродкі. Асартымент бяднеў, абароты падалі, прадаўцы з часам звольніліся ...

Такім чынам бізнесмен завалодаў таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі 14 суб'ектаў гаспадарання на агульную суму больш за 62 тысяч рублёў. У дачыненні да 32-гадовага мужчыны следчыя распачалі крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 КК Беларусі за махлярства.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.