Вы тут

Жыхар Лунінца за забойства трох чалавек асуджаны на 25 год пазбаўлення волі


Брэсцкі абласны суд сёння абвясціў прыгавор у дачыненні да 67-гадовага жыхара Лунінца, які абвінавачваецца ў забойстве трох чалавек, паведамілі БЕЛТА ў пракуратуры Брэсцкай вобласці.


Трагедыя адбылася ўвечары 8 сакавіка ў адной з вёсак Лунінецкага раёна. Будучы дома ў цешчы, жыхар райцэнтра падчас сваркі стрэліў з паляўнічай стрэльбы ў сваю жонку, яе брата і састарэлую маці. Усе трое памерлі на месцы здарэння. Пасля гэтага мужчына стрэліў сабе ў галаву, аднак застаўся жывы.

Суд прызнаў яго вінаватым у забойстве (п.п.1, 2, 6 ч.2 арт.139 КК) і незаконных дзеяннях у дачыненні да боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч.2 арт.295 КК). Ён прыгавораны да 25 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама павінен будзе сястры сваёй загінулай жонкі кампенсаваць Br25 тыс. у якасці маральнай шкоды.

"Фактычна сваю віну мужчына не прызнаў. Спасылаецца на тое, што не ўсведамляў свае дзеянні, здзейсніў злачынства пад уздзеяннем эмоцый, не разумеў, навошта расстрэльвае людзей. Па ягоных паказаннях, нібыта жонка сама сказала яе забіць, паколькі ўжо былі іншыя трупы. Жанчына па мабільным тэлефоне выклікала міліцыю, таму ён забіў яе, а потым вырашыў застрэліць і сябе. Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза паказала, што ў момант здзяйснення злачынства мужчына ўсведамляў, што робіць і знаходзіўся ў стане прытомнасці", - распавяла старэйшы пракурор аддзела пракураныя туры Брэсцкай вобласці Таццяна Цыбуля.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».