Вы тут

У браканьерскія петлі пад Шуміліна трапілі два ласі


44 пятлі для здабычы капытных устанавіў паляўнічы-нелегал ў ваколіцах вёскі Чаронка Шумілінскага раёна. У дзве з іх трапілі ласі. Аднаго ўдалося выратаваць -- яго своечасова заўважылі і вызвалілі дзяржінспектары, другі лось загінуў.


У гэтых глухіх і багатых на дзічыну месцах рэйдавая група Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету аказалася не выпадкова. Яе работнікі атрымалі інфармацыю, што адзін з мясцовых жыхароў, які раней ужо двойчы прыцягваўся за браканьерства, зноў ставіць петлі ў лесе.

Агледзеўшы месца незаконнага палявання, інспектары разам са следча-аператыўнай групай адправіліся да падазраванага. У яго на падворку выявілі восем петляў з тых жа матэрыялаў, што і ўстаноўленых у лесе. Мужчына прызнаўся, што ставіў петлі для здабычы лася і дзіка.

Паляўнічага-нелегала ўзялі пад варту, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа. Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі, сума нанесенай шкоды ўдакладняецца, як мінімум, яна складзе 7,6 тысячы рублёў. Забароненыя прылады палявання канфіскаваныя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.