Вы тут

Віцебскі прадпрымальнік недаплаціў у бюджэт амаль Br100 тыс. падаткаў


Амаль Br100 тыс. недаплаціў у бюджэт віцебскі індывідуальны прадпрымальнік, які займаўся рэалізацыяй беларускіх прадуктаў у Расіі. Гэты факт выявілі работнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў КДК.


Устаноўлена, што камерсант хаваў частку выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў. Так, са студзеня 2016 года па студзень 2019-га ён набываў у арганізацый аптовага гандлю прадукты харчавання беларускай вытворчасці: сыры, алей, шакаладныя вырабы, крупы. Гэтыя тавары віцебскі прадпрымальнік прадаваў за наяўны разлік у Расіі без афармлення першасных уліковых дакументаў і не адлюстроўваў у падатковых дэкларацыях ўсю суму атрыманых даходаў. У выніку за тры гады ён не заплаціў у бюджэт больш за Br98 тыс.

У дачыненні да ІП заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Выбар рэдакцыі

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.