Вы тут

​Мінскі паўмарафон чарговы раз здзіўляе сваім размахам


Нягледзячы на тое, што гэтая падзея ўжо замацавалася ў спартыўным календары краіны, Мінскі паўмарафон і гэтым разам змог здзівіць удзельнікаў і аматараў спорту, якія назіралі за святам бегу збоку.


У самым масавым забегу краіны прынялі ўдзел 40 тысяч чалавек з 68 краін свету, гэта рэкорд і, мабыць, галоўны паказчык паспяховасці любой падобнай падзеі. Такая колькасць удзельнікаў сведчыць яшчэ і пра тое, што Мінскі паўмарафон з кожным годам паступова заваёўвае ўсё большую павагу.

Большасць удзельнікаў (25 тысяч бегуноў) вырашыла пераадолець самую кароткую дыстанцыю забегу ў 5,5 км. Галоўная матывацыя тут перамагчы не кагосьці, а перш за ўсё сябе. «Сёлетні паўмарафон стаў самым моцным па напале эмоцый. Мы вельмі задаволеныя і ўжо пачынаем думаць аб Мінскім паўмарафоне 2020 года. Паспрабуем налета здзівіць усіх удзельнікаў якасцю і зрабіць яго больш масавым і спартыўным. Вельмі важна, каб да нас прыязджалі элітныя атлеты, мы пастараемся іх прыцягнуць», — сказаў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.

Паказальным стаў і дзіцячы забег — не толькі масавасцю, але і тым, што пераважная большасць юных удзельнікаў выйшлі на старт разам з бацькамі, якія яшчэ нядаўна самі пераадольвалі дыстанцыю па вуліцах сталіцы.

Што датычыцца самай складанай дыстанцыі ў 21,5 км,то сёлета ў Мінску паказаць свае найлепшыя вынікі госці з замежжа не змаглі. Як адзначаюць спецыялісты, гэта стала вынікам складанай трасы і ветранага, прахалоднага надвор'я. Дарэчы, мінская траса ўжо неафіцыйна лічыцца адной з самых складаных у гэтым рэгіёне, чым заслужыла адпаведную павагу.

Пераможцай сярод жанчын у паўмарафоне стала беларуска Ніна Савіна, яе час — 1 гадзіна 11 хвілін 24 секунды. Адзначым, што да гэтай перамогі спартсменка ішла доўга, не раз спыняючыся побач з тытулам. Сёлета Ніна перамагла з асабістым рэкордам і абнавіла рэкорд трасы, той самы, які ў жаночай катэгорыі заставаўся нязменным з 2016 года і належаў Вользе Мазуронак, — 1 гадзіна 11 хвілін 44 секунды. Нагадаем, Савіна ўжо мае алімпійскую ліцэнзію, таму гэтая перамога ў Мінску стала адным з крокаў на шляху да Токіа. «Я ўжо была на Мінскім паўмарафоне ў прызах, але вось перамагчы ніяк не ўдавалася, — адзначыла Ніна. — Гэтым разам пашанцавала, хоць, вядома, удача — гэта вынік сур'ёзных трэніровак. Сезон працягваецца, рада ўстанавіць свой асабісты рэкорд, а таксама абнавіць дасягненне трасы. Але мэтанакіравана рыхтуюся да Алімпійскіх гульняў. Спадзяюся, найлепшае маё выступленне будзе менавіта там».

Другі час у Мінску паказала спартсменка з Эфіопіі Шэга Маерэгу, трэцяй стала яе партнёрка па камандзе Тэсфанеш Дэнбі. «Выдатныя спаборніцтвы і досыць складаная траса. Было няпроста, але я рада, што здолела заняць другое месца і паказаць нядрэнны час! Канкурэнцыя была годная, што, вядома, таксама паўплывала на вынік. Атмасфера ў вас вельмі крутая!» — адзначыла сярэбраная прызёрка.

У мужчын першым перасёк фінішную рысу атлет з Эрытрэі Берхан Хідру Афеверкі (1 гадзіна 4 хвіліны9 секундаў), другім стаў украінец Мікалай Лукімчук, прайграўшы лідару забегу 22 секунды. Трэцяе месца заняў кеніец Давід Кіптуі Тарус. «Я ў Мінску стартую ўжо не першы раз, і кожны раз прыязджаю з задавальненнем, пачынаючы з майго другога паўмарафону: тут добрая арганізацыя і стаўленне да спартсменаў. Добрая траса, з горкамі, — кажа прызёр з Украіны. — Сапернікаў хацелася б мацнейшых, некаторыя кенійцы былі траўмаваныя. Хілары Кімаё, які летась змагаўся за перамогу, таксама не паказаў найлепшага выніку. Але я ўсё роўна задаволены тым, як сам прабег. Усё склалася выдатна! Дзякуй арганізатарам за запрашэнне і за такое свята, якое яны дораць усёй Беларусі і, напэўна, усяму свету. Бо тут шмат замежных гасцей, якія сапраўды будуць прыемна здзіўлены мерапрыемствам!»

У рамках Мінскага паўмарафону прайшоў «нулявы забег». Яго ўдзельнікамі сталі валанцёры, якія падтрымалі ініцыятыву па зборы пітных бутэлек падчас паўмарафону. Эка-забег скончыўся не фінішнай прамой, а пітнымі пунктамі на карце маршруту. Такім спосабам наша краіна анансавала далучэнне да міжнароднай экалагічнай акцыі Wоrld Сlеаn Uр, якая пройдзе 21 верасня.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Антураж любімай сталіцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску. 

Грамадства

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Мэта праекта — на прыкладзе трох беларускіх гарадоў паказаць, як можна палепшыць сістэму кіравання гарадской гаспадаркай.

Грамадства

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Разам з 9-гадовай дачкой раскрывае сакрэты.