Вы тут

У Баранавіцкім раёне разарвала кацёл у жылым доме


16 верасня ў 19:50 выратавальнікам паступіла паведамленне пра разрыў ацяпляльнага катла ў аграгарадку Лясная Баранавіцкага раёна. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што адбыўся разрыў цвёрдапаліўнага катла без наступнага гарэння, пацярпелых няма, паведамілі ў ведамстве.


Гаспадыня дома і яе муж у момант здарэння знаходзіліся ў жылым пакоі. У выніку адбыўся разрыў катла, пашкоджаны перагародкі і аконнае шкло ў памяшканні топачных. Прычына высвятляецца.

Разглядаецца версія - адсутнасць цыркуляцыі цепланосбіта ў сістэме ацяплення.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».