Вы тут

У Баранавічах невядомыя скралі 320 талонаў у кіроўцы аўтобуса


Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Вільчкоўскага, паведамляе выданне "Наш край".


Мужчына распавёў, што сумку з рэчамі ў яго скралі ўвечары 11 верасня, калі ён вяртаўся дадому. Па словах пацярпелага, у сумцы ляжала залатое кальцо, срэбраны ланцужок з крыжыкам, а таксама 320 талонаў на праезд у гарадскім аўтобусе. Агульную суму нанесенай шкоды мужчына ацаніў у 568 рублёў.

Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?