Вы тут

Супрацоўнікі БДУ змогуць сумяшчаць банкаўскую карту і сваё пасведчанне


Унікальнае шматфункцыянальнае інтэлектуальнае пасведчанне супрацоўніка ўвялі ў БДУ. Першыя дакументы ўжо ўручаны спецыялістам падраздзяленняў ВНУ.


Новае пасведчанне сумяшчае сродак радыёчастотнай ідэнтыфікацыі высокага ўзроўню бяспекі дадзеных і міжнародную аплатную карту MasterCard з бесправадным інтэрфейсам. Новая тэхналогія забяспечвае прапускную сістэму на тэрыторыі ўніверсітэта і магчымасць абслугоўвацца ў любым пункце Фундаментальнай бібліятэкі. Акрамя таго, з дапамогай пасведчання можна разлічвацца ў інтэрнэце, бескантактава аплачваць праезд у метро і г.д.

Сумешчаны дакумент па фармаце не адрозніваецца ад звычайнай аплатнай карты. На адным баку змяшчаюцца звесткі пра супрацоўніка: яго фатаграфія, нумар пасведчання і банкаўскай карты. У верхнім правым куце размешчана сімволіка БДУ і Міністэрства адукацыі Беларусі, а ў левым - лагатып банка.

Укараненне шматфункцыянальнага пасведчання дазволіць зэканоміць фінансавыя сродкі за кошт адмовы ад выдачы стандартнага дакумента асобна ад аплатнай пластыкавай карты.

Новаўвядзенне з'яўляецца сумеснай інавацыйнай распрацоўкай цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ і Белінвестбанка. Праект рэалізаваны ў рамках Стратэгіі лічбавай трансфармацыі БДУ, прынятай у 2018 годзе. За гэты перыяд у вядучай ВНУ таксама былі ўкаранёныя аўтаматызаваная сістэма “Рэйтынг ППС БДУ”, ​​шматфункцыянальны студэнцкі білет, сумешчаны з банкаўскай аплатнай картай, электронныя заліковая кніжка, часопіс куратара, расклад заняткаў, індывідуальны план выкладчыка, а таксама сістэма карпаратыўнай відэаканферэнцсувязі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.